МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Паэтычны аўтобус у Мінску

Паэтычны аўтобус з’явіўся 8 лютага на маршруце а пачатку адзінаццатай гадзіны. У ім ужо старанна папрацавалі актывісты Мінскага гарадскога камітэта БРСМ. Паэтычная каманда ўкулілася ў яго на прыпынку «Палац спорту» і вельмі ўзрадавалася густу, з якім аўтобус быў аформлены. Гэта ўжо стварала атмасферу свята для ўсіх, каго вабіла XXVl Мінская міжнародная выстава-кірмаш.

А калі загучала мастацкае слова, то настрой яшчэ больш пайшоў у гору. На прыпынках хто са здзіўленнем пазіраў на незвычайны аўтобус, былі і такія. А хто садзіўся ехаць - не шкадаваў. За некалькі прыпынкаў ён адчуваў цяпло душэўшага слова. Было відавочна: пасажырам літаратурная навацыя да спадобы. А паэтам - радасць ад няхай і мімалётнай, але такой жаданай сустрэчы з чытачом.

Алена Стэльмах,

першы намеснік старшыні АА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

P.S.

Члены народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» Мінскай вобласці актыўна прынялі ўдзел у такім цікавым мерапрыемстве. Упершыню іх слова загучала не са сцэнічных пляцовак, а побач з пасажырамі сталіцы, якія актыўна фатаграфавалі, а таксама рабілі запісы на тэлефоны і планшэты. На дзвюх мовах у выкананні Галіны Нічыпаровіч, Таццяны Цехнебедзінай з Уздзенскага раёна, Дзмітрыя Краскоўскага з Валожыншчыны, Уладзіміра Цануніна з Вілейкі, Ірыны Карнаухавай, Настассі Швядко і Святланы Шашко-Шаблінскай з Мінскага раёна, Людмілы Круглік з Дзяржынска гучалі не толькі грамадзянская і прыродная лірыка, патрыятычныя і духоўныя вершы, але сатыра і гумар, якія выдатна прымаліся слухачамі.

Ірына Карнаухава,

кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца»,

член АА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Другие новости
Литературно-музыкальные чтения «Святло маёй радзімы»

В ГУО «СШ  3 г. Вилейки» в литературном классе имени И. И. Лашутко 16 ноября состоялись литературно-...

Участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора

В Борисовском районе участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора.

«Шматгалоссе» на XIII областном фестивале национальных культур в Молодечно

На XIII областном фестивале национальных культур Борисовский район представили участники народного любительского объединения «Шматгалоссе» Печинского ГДК.

Rating All.BY
Каталог TUT.BY