МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Па сцежках памяці»

У Мінскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава жывапісу і графікі Анатоля Арсеньевіча Акуліка «Па сцежках памяці».
Распавядаючы пра сябе, майстар успамінае, што мастаком стаў выпадкова. Інтэр'ерыст па адукацыі, ён знайшоў сябе яшчэ і як афарміцель-ілюстратар, таксама працуе ў тэхніцы роспісу тушшу.

На стварэнне карцін Анатоля Арсеньевіча натхняе навакольны свет, поўны сімвалізму, які патрэбна разгледзець. Мастак-прадметнік і нефармал, свой стыль ён вызначае як блізкі да мінімалізму, своеасаблівы «хоку ў графіцы», іншымі словамі, мастацтва на лаканічнай мове. І, самае галоўнае, мастацтва з падтэкстам, без якога немагчыма адчуць і перадаць усю глыбіню думкі, ідэі. Творчая праца на ўзроўні асабістых пачуццяў і індывідуальнага ўспрымання, дзе глядач выступае як сааўтар. Мэта творцы – штуршок назіральніка да разважання, аналізу, унутранага ўзбагачэння і далучэння да прыгожага.
 

Выстава будзе працаваць да 23 лютага.

 

               

Другие новости
Литературно-музыкальные чтения «Святло маёй радзімы»

В ГУО «СШ  3 г. Вилейки» в литературном классе имени И. И. Лашутко 16 ноября состоялись литературно-...

Участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора

В Борисовском районе участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора.

«Шматгалоссе» на XIII областном фестивале национальных культур в Молодечно

На XIII областном фестивале национальных культур Борисовский район представили участники народного любительского объединения «Шматгалоссе» Печинского ГДК.

Rating All.BY
Каталог TUT.BY