МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Нясвіжскі фэст”

16 чэрвеня 2018 года ў Нясвіжы пройдзе абласное свята народнай творчасці “Нясвіжскі фэст”, у рамках якога адбудуцца:

  • фестываль народнай музыкі “Грай, гармонік”
  • свята-конкурс майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”
  • свята-конкурс майстроў лозапляцення “Лазовыя карункі”.

Каля 400 прыхільнікаў народнай творчасці з розных рэгіёнаў Міншчыны стануць удзельнікамі свята.  

У конкурснай праграме фестывалю “Грай, гармонік” прымуць удзел 16 ансамбляў народнай музыкі, 15 індывідуальных выканаўцаў на народных інструментах, 9 прыпевачнікаў, у святах-конкурсах – больш за 100 майстроў саломапляцення і лозапляцення.

Майстры прадставяць выставы хатніх работ, створаных за апошнія 2 гады. На працягу 3-х гадзін (менавіта столькі доўжыцца конкурс па вырабе твораў з саломы і лазы) можна паназіраць за стварэннем саламяных і лазовых мастацкіх вырабаў, а таксама паспрабаваць зрабіць нешта сваімі рукамі.

Падчас свята будзе працаваць кірмаш рамёстваў “Горад майстроў”, дзе можна набыць сувенірныя вырабы.

У праграме:

11.00  

 

– урачыстае адкрыццё абласнога свята народнай творчасці “Нясвіжскі фэст”

 

11.20-16.00

– фестываль народнай музыкі “Грай, гармонік”

– свята-конкурс майстроў саломапляцення Саламяныя дзівосы

– свята-конкурс майстроў лозапляцення “Лазовыя карункі”

 

16.00-17.30 

канцэртная праграма з удзелам аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Міншчыны.

узнагароджванне пераможцаў конкурсаў

 

17.30-19.00

– выступленне народнага інструментальнага ансамбля “Кросны” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь “Крупіцкія музыкі” Крупіцкага цэнтра культуры імя У.Грома Мінскага раёна, вакальнага ансамбля “Слуцкія кавалеры” Слуцкага гарадскога дома культуры

 

 

19.00-20.00

 

– канцэрт поп-фольк гурта “Лялькі Карпарэйшн” (г.Мінск)

20.00-22.00

 

– канцэртная праграма з удзелам аматарскіх калектываў  мастацкай творчасці ўстаноў культуры Нясвіжскага раёна

 

 

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY