Добрую традыцыю правядзення сумесных культурна-творчых мерапрыемстваў у клубных установах раёна, аб’яднаных адзінай тэмай, прадоўжыў Уздзенскі раённы дом культуры і сёлета.
Адзіным выставачным Днём творчасці і захапленняў жанчын распачаўся 4 сакавіка 2017 года раённы конкурс жаночай творчасці “Берагіня”, распрацаваны і арганізаваны па ініцыятыве аддзела культурна-дасугавай дзейнасці і метадычнага аддзела Уздзенскага РДК. Асноўная мэты конкурсу – актывізацыя ўдзелу жыхароў рэгіёна ў жыцці клубных устаноў; стварэнне спрыяльных умоў для развіцця аматарскай творчасці, прапаганда сямейных традыцый і звычаяў; павышэнне ролі жанчыны, як маці, захавальніцы шлюбных адносін, гаспадыні і працаўніцы. На працягу 2017 года ў кожным сельскім доме культуры пройдуць самыя разнастайныя па зместу і форме мерапрыемствы: вечары-партрэты, вечары-расказы, ушанаванне шматдзетных сем’яў, святы маці і сям’і, спартыўныя святы, творчыя сустрэчы і конкурсы.
І вось ужо 17 сакавіка ўсіх жадаючых запрасіла да сябе творчая гасцёўня “Нястомныя рукі жанчын” Хатлянскага СДК. Пабываўшы там, мы атрымалі вялікую асалоду ад шчырай і вельмі цёплай атмасферы, якую стварылі гаспадары мерапрыемства. Цікава было паслухаць аб захапленнях галоўных герояў – сапраўдных беларускіх жанчын, хатлянскіх гаспадынь і майстрых. Пра іх цікава і пранікнённа паведамілі вядучыя мерапрыемства Галіна Баранюк, Надзея Рамановіч і Кацярына Пазняк.
Настаўнік працы Хатлянскай СШ Ахрамовіч Наталля Іосіфаўна – майстар вышыўкі, макрамэ і дэкупажу. Касцюмы для хатлянскай “Крынічанькі” зроблены яе рукамі. Усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у майстар-класе па завязванню шалікаў ад Наталлі Іосіфаўны. Бібліятэкар Хатлянскай СШ Канановіч Зоя Мікалаеўна займаецца вышыўкай на адзенні і захапляецца вышыўкай карцін; яна таксама прыймала ўдзел у аздабленні касцюмаў “Крынічанькі”. Бібліятэкар Хатлянскай бібліятэкі Балабка Ганна Тодараўна прадставіла вышытыя падушкі сваёй маці, а сама яна валодае майстэрствам вышіўкі гладдзю. Па-майстэрску вырабляе з бісера букеты, карціны і жаночыя ўпрыгожванні Рэпніна Ніна Міхайлаўна, а Мяцелка Алена Леанідаўна захапляецца вязаннем кручком, асабліва уразіла ўсіх яе калекцыя дзіцячых пінетак. Выставу вязаных рэчаў прадставіла Кожух Святлана Уладзіміраўна, а Курэйчык Ларыса Раманаўна сапраўдны майстар саломапляцення.
Якое ж беларускае свята без смачных кулінарных варбаў! Выставу-дэгустацыю прапанавалі бібліятэкар Алена Зубава і настаўнік Святлана Сцец. Усе прысутныя, госці і ўдзельнікі мерапрыемства з задавальненнем пакаштавалі блінцы, піражкі, рулеты і яшчэ шмат салодкіх вырабаў.
Акрамя таго, вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі ўсіх з дзейнасцю народнай студыі “Скарбніца” і яе кіраўніка Зянькевіч Марыны Мікалаеўны, выстава якой была размешчана ў фае Дома культуры. Там жа была арганізавана выстава літаратурных выданняў для жанчын.
Падарункам для ўсіх стала сустрэча з таленавітым музыкантам Валерыем Стасенка, які з задавальненнем выканаў некалькі песень уласнага сачынення на словы уздзенскіх паэтак Алены Казнадзей і Ларысы Міхайлоўскай. Валерый Сяргеевіч грае на многіх музычных інструментах, асабліва любіць гітару, балалайку і дудачку. Ні адно мерапрыемства ў Хатлянскім СДК не праходзіць без яго ўдзелу. Акрамя таго, музыкант выступае на раённай сцэне і прымае ўдзел у абласных мерапрыемствах.
Час прайшоў вельмі хутка, але пасля заканчэння мерапрыемства ва ўсіх прысутных засталіся прыемныя ўражанні ад сустрэчы з цікавымі людзьмі ў сяброўскай атмасфэры, якую стварылі гаспадары – работнікі Хатлянскага сельскага дома культуры.
На развітанне ўдзельнікі фальклорнага калектыву “Крынічанька” падаравалі вясёлую народную песню.
Загадчык метадычнага аддзела Алег Каламіец
На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».
Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...
24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...