МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Няхай здзяйсняюцца мары!

13 мая ў Уздзенскім раённым Доме культуры прайшоў раённы дзіцячы конкурс “Юная лэдзі – 2017”, прысвечаны Дню сям’і. У конкурсе прынялі ўдзел шэсць дзяўчынак да 8 гадоў.

Дзіцячая непасрэднасць і дарослая мэтанакіраванасць, смелыя мары і фантазіі пранізвалі ўсе этапы конкурсу: дэфіле “На балі ў Папялушкі”, “Візітная картка”, “Інтэлектуальны марафон”, конкурс талентаў “Ранішняя зорка”, спартыўны конкурс і конкурс “Маміна памочніца”.

Нялёгкая місія ацэньваць выступленні канкурсантак была ўскладзена на начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алену Спірыну, старшыню раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталлю Кананенка, метадыста вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлю Дзідкоўскую, загадчыцу аддзела культурнай дзейнасці і вольнага часу раённага Дома культуры Людмілу Цвірко і рэдактара газеты Таццяну Мятліцкую. 

Канкурсанткі прадсталі перад журы і гледачамі ва ўсёй сваёй красе. Нібы прынцэсы, выходзілі на сцэну Ксенія Ліпніцкая, Анастасія Журкевіч, Паліна Янчэўская, Дар’я Падгайская, Аліна Іванова і Валерыя Зорына. Спачатку дзяўчынкі прадэманстравалі свае “візітныя карткі”. Для гэтага кожная ўдзельніца прадставіла слайд-прэзентацыю пра сябе, сваю сям’ю, свае здольнасці і сакрэты. Прысутныя даведаліся, што Ксенія стараецца трымацца ў эпіцэнтры ўсіх падзей, актыўна ўдзельнічае ў творчым жыцці школы. Самая маленькая ўдзельніца Валерыя лепіць з цеста і робіць розныя фігуркі з арыгамі. А вось Аліна ў вольны час займаецца рукадзеллем, любіць усё жывое і лічыць, што ўсе людзі павінны быць сапраўднымі гаспадарамі прыроды і роднага краю. Любімымі прадметамі ў Паліны з’яўляюцца чытанне і матэматыка. Смажаная курыца, прыгатаваная разам з мамай, для Анастасіі – любімая страва. Сваім пазітывам штодня зараджае навакольных Дар’я.

Далей канкурсантак чакаў інтэлектуальны конкурс – уменне разгадваць загадкі, з якім удзельніцы беспамылкова справіліся. У конкурсе талентаў дзяўчынкі працягвалі здзіўляць гледачоў. Яны ўпэўнена чыталі вершы, выконвалі песні, ладзілі на сцэне са сваімі групамі падтрымкі невялікія прадстаўленні. Спартыўны конкурс паказаў, што кожная ўдзельніца не проста займаецца спортам, а робіць гэта неардынарна і грацыёзна.

Задача ў журы была няпростая: усе дзяўчынкі годна выступілі, да апошняй хвіліны заставалася загадкай, хто ж стане “Юнай лэдзі – 2017”. Інтрыгу дапаўняла публіка: на працягу ўсяго відовішча ў зале не пераставалі змаўкаць авацыі, групы падтрымкі размахвалі яркімі плакатамі. 

Рашаючым стаў конкурс “Маміна памочніца”, у якім неабходна было з прапанаваных інгрэдыентаў зрабіць любое ўпрыгажэнне для святочнага стала і даць яму назву.

Безумоўна, усе ўдзельніцы конкурсу – малайцы! Як самыя сапраўдныя лэдзі, ва ўзнагароду яны за свае старанні былі адораны шчырымі ўсмешкамі, шчодрымі апладысментамі і захапленнем гледачоў.

Журы прыняло рашэнне адзначыць усіх без выключэння. Юныя лэдзі сталі ўладальніцамі памятных падарункаў і розных тытулаў: Аліна Іванова – “Міс Грацыя”, Ксенія Ліпніцкая – “Міс Зачараванне”, Дар’я Падгайская – “Міс Дзюймовачка”, Валерыя Зорына – “Міс Арыгінальнасць”, Анастасія Журкевіч – “Міс Фотамадэль”. А пераможцай конкурсу “Міс лэдзі – 2017” стала Паліна Янчэўская, якой уручылі карону.

На працягу ўсяго конкурсу музычныя падарункі дарылі дзіцячыя калектывы раённага Дома культуры.

Хочацца верыць, што ўдзел у раённым конкурсе стане для дзяўчынак першым крокам на шляху да бліскучай будучыні, у якой абавязкова здзейсняцца ўсе тыя мары, якімі яны падзяліліся са сцэны.

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY