МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Невычэрпная крыніца талентаў

У восьмы раз на Уздзеншчыне залуналі песні, загучаў гармонік, завіхрыліся танцы, радуючы гледачоў і ўдзельнікаў тэатралізаванага свята дзіцячай народнай творчасці “З крыніцы песня льецца” невычэрпнымі народнымі талентамі, якія, як парасткі з зярняці, растуць і квітнеюць у шматлікіх гуртках аматарскакай творчасці  ўстаноў культуры раёна. Гэта свята ўжо стала своеасаблівым брэндам, вынікам творчай работы з дзецьмі ў клубных установах Уздзенскага раёна за гэты год. 

У святочнай тэатралізавана-канцэртнай праграме  “Калі дзяцінства спявае” прынялі ўдзел больш за 120 маленькіх артыстаў, яшчэ каля 30 чалавек удзельнічалі  ў выставе творчых работ “ Свет маіх захапленняў”  гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацства сельскіх устаноў культуры. 

Традыцыйная “Бабіна каша” здзіўляла сваім смакам і пахам тых, хто ўпершыню ёю ласаваўся і радавала тых, для каго яна была салодкай узнагародай і пачастункам. Толькі паспявала Баба Люся (Людміла Казей) завіхацца каля  імправізаванай печы, каб усіх  пачаставаць сваёю кашаю!  Паўлінка, прыгожая дзяўчынка, вядучая і  гаспадыня свята разам са сваім сябрам Буслікам (Мацвей Галянішча) чэрпалі чароўным вядзерцам таленты з  драўлянага калодзежа-крынічкі і запрашалі на сцэну хлопчыкаў і дзяўчынак.  На “палянцы-пагулянцы” танцавала і вадзіла гульнёвыя карагоды Баба Весялуха (Таццяна Лычкоўская), а потым яна ўсіх разам запрасіла ў глядзельную залу РДК, дзе распачыналіся творчыя падарункі і цудоўныя нечаканасці… 

А там ужо з  вялікага экрана дзяцей віншавала ўсмешкай Лідзія Міхайлаўна Цыбульская, якая нарадзілася і пражыла ўсё жыццё ў вёсцы Магільнае Уздзенскага раёна. У 1994 годзе, калі свята дзіцячай народнай творчасці “З крыніцы песня льецца” ўпершыню ладзілася на двары старога РДК,  яна прыязджала ў Узду і расказвала свае казкі дзеткам, седзячы на сялянскім возе.  Зараз яе казкі з’яўляюцца нематэрыяльнай спадчынай Рэспублікі Беларусь і Уздзенскага раёна, чым мы сёння павінны ганарыцца.  Школьнікі мясцовай Нёманскй СШ не толькі вывучаюць гэту спадчыну, але і прывезлі на свята маленькі спектакль “Піражок”, створаны па казкам Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай, каб пазнаёміць з яе творчасцю ўсіх удзельнікаў свята. 

І зусім нечаканым, нават незвычайным падарункам для ўсіх стала выступленне маладзёжнага аркестра народных інструментаў Цэнтра дадатковай адукацыі “Ветразь” горада Мінска пад кіраўніцтвам Валянціны Каржовай.  Некаторыя дзеці ўпершыню ўбачылі такія музычныя інструменты і пачулі, як прыгожа гучаць яны ў складзе аркестра.  Дарэчы, гэты  аматарскі калектыў ужо другі раз выступаў на сцэне Уздзенскага Палаца культуры, таксама яму не раз апладзіравалі слухачы Польшы, Германіі і многіх канцэртных пляцовак  Мінска і другіх гарадоў Беларусі.  Сваё майстэрства музыканты падарылі і слухачам вёскі Лоша, заехаўшы па дарозе дамоў у Лашанскі СДК з чарговым канцэртам. За яго вялікае дзякуй калектыву і яго кіраўніку перадавалі вясковыя жыхары. 

…Дзіцячае свята працягвалася далёка за поўдзень, дорачы добры настрой яго ўдзельнікам у дыскатэчнай зале РДК. І не было ніякіх праблем і перажыванняў за тое, як дабрацца дамоў да Возера, Хатлян ці Нёмана, бо аб гэтым паклапаціліся арганізатары свята і аддзел адукацыі, спорту і турызму Уздзенскага райвыканкама на чале з загадчыкам Уладзімірам Казючыцам. 

Смачным і салодкім свята дапамаглі зрабіць прадпрымальнік Дзмітрый Калугін, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Кананенка і павары Уздзенскай санаторнай школы.

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY