МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Не старэюць душой ветэраны”

21 красавіка 2018 года ў Смалявіцкім гарадскім доме культуры адбудзецца абласное свята ветэранскіх калектываў, у якім прымуць удзел вакальна-харавыя і харэаграфічныя калектывы, ансамблі, вакальныя дуэты і асобныя выканаўцы.

У гэтым годзе колькасць удзельнікаў павялічылася – з 17 раёнаў Мінскай вобласці прыедуць да 400 чалавек. Сярод іх вылучаюцца незабыўныя калектывы, якія сваім талентам заваявалі любоў гледачоў.

Кожны год напярэдадні такіх значных святаў ветэраны збіраюцца разам, каб яшчэ раз узгадаць пра гады сваёй баявой маладосці, паразмаўляць пра дзень сённяшні, выказаць маладому пакаленню свае пажаданні ці даць карысныя жыццёвыя парады. 

Немагчыма гаварыць аб дзейнасці ветэранскага руху без пачуцця вялікай удзячнасці. Менавіта яны, ветэраны, ніколі не застаюцца абыякавымі да таго, што адбываецца ў нашым грамадстве, клапоцяцца аб станоўчым выхаванні падрастаючага пакалення, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Нягледзячы на свой сталы ўзрост, яны па-ранейшаму актыўныя і ініцыятыўныя, поўныя жыццёвага задору і бадзёрасці. Сапраўды, не старэюць душой ветэраны! 

Гэты творчы фэст стаў для яго ўдзельнікаў сапраўдным сяброўскім згуртаваннем, дзе пануюць узаемаразуменне і спагада, адбываюцца цікавыя мерапрыемствы. Таму варта пажадаць, каб ветэраны і надалей заставаліся такімі ж жыццярадаснымі і бадзёрымі, цікавымі і маладымі душой людзьмі.

Арганізатары пры правядзеніі свята ветэранскіх калектываў ставяць перад сабой важныя задачы, такія як прапаганда і развіццё аматарскай мастацкай творчасці пажылых людзей, павышэнне мастацкага ўзроўню творчых калектываў і аматарскіх аб’яднанняў, падтрымка і стымуляванне кіраўнікоў аматарскіх калектываў, клубаў па інтарэсах і іх удзельнікаў, стварэнне спрыяльных умоў для праяўлення індывідуальных творчых здольнасцей людзей залатога ўзросту і аб’яднанне іх творчай дзейнасці ў адзіны культурна-творчы працэс. Разам з арганізацыяй іх змястоўнага вольнага часу трэба падтрымаць творчыя ініцыятывы і пераемнасць традыцый па патрыятычным выхаванні насельніцтва, з’яднаць інтарэсы ветэранаў і далучыць іх да фестывальнага руху і лепшых узораў мастацтва.

У гэты дзень будзе вельмі насычаная, але такая цікавая праграма, якая пачнецца апоўдні.

Прапануем бліжэй з ёй азнаёміцца:

12.00 – Выстава работ удзельнікаў творчых калектываў па разнастайных накірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

13.00 – Урачыстае адкрыццё свята з удзелам прадстаўнікоў аргкамітэта

13.20 – Конкурсная канцэртная праграма “З песняй па жыцці”. Па меры выступлення выканаўцы атрымліваюць дыпломы ўдзельніка свята і сувеніры, прадстаўленыя Мінскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў

15.30 – Удзельнікі мерапрыемства накіроўваюцца на мемарыяльны комплекс “Курган Славы”

16.00 – Ускладанне кветак да мемарыяльнай дошкі

– Праграма “Салдацкі прывал”: экскурсія, палявая кухня, гульнёва-   забаўляльная і танцавальная праграма

18.00 – Ад’езд удзельнікаў свята

Па выніках свята лепшы ветэранскі калектыў і індывідуальныя выканаўцы будуць рэкамендаваны аргкамітэтам для ўдзелу ў Рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, які адбудзецца ў маі 2018 года ў Мінску. 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY