МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Нашчадкі слаўных песняроў

Адзін з творчых праектаў Міншчыны - абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” - традыцыйна праходзіць у кастрычніку на Пухавіцкай зямлі. Сваё адточанае майстэрства на мар’інагорскай сцэне прадэманстравалі лепшыя калектывы Міншчыны – годныя нашчадкі беларускіх песняроў – Якуба Коласа і Янкі Купалы. Фестываль звычайна праводзіцца, калі гаспадыня-восень прыбрала ўжо падворкі і падлічыла ўраджай. Гэта – добрая нагода адзначыць прафесійнае свята і падвесці  вынікі працы работнікам культуры.

Адна са старонак XIV абласнога фестывалю народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” была прысвечана святкаванню 500-годдзя першадрукарства, а таксама 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Яна прайшла ў фае Пухавіцкага РЦК, змяшчала тэматычныя выставы і тэатралізаваную рэпрызу, прыўрочаную славутым песнярам і іх спадчыне.

Сімвалічная суразмова з Музай паэта, якая ўвасабляе адразу і крыніцу творчасці, і яго юнацкую каханку Паўліну Мядзёлку (выканалі артысты Мінскага абласнога драматычнага тэатра), захапіла гледачоў незвычайным поглядам на лёс творцы і яго нематэрыяльны скарб. Нібы мінулае зазірнула ў будучыню і ўбачыла станоўчы вынік: вялікай творчай дзейнасцю Іван Дамінікавіч Луцэвіч разам з Канстанцінам Міцкевічам дазволілі нам “беларусамі звацца” і размаўляць на роднай мове, на якой маці гаварыла. Вакальна-паэтычную пастаноўку на тэму роднай мовы шчыра завершылі работнікі культуры Стаўбцоўскага раёна.

Асноўнае мерапрыемства адбылося ў глядзельнай зале, дзе былі ўзнагароджаны лепшыя прадстаўнікі сферы культуры і пераможцы традыцыйнага штогадовага конкурсу прафесійнага майстэрства “Майстар Мінскай вобласці”.

 

 

Пачэсная місія адкрыцця конкурснай часткі “На хвалях творчасці” была даручана старшыні журы фестывалю “Напеў зямлі маёй” Ігару Лучанку. А затым моцна бруіла і зазіхацела на сцэне крыніца талентаў. Сімбіёз вакальных, інструментальных і харэаграфічных кампазіцый, тэатральных рэпрыз, народных абрадаў быў пакладзены ў канву выступленняў. І ў выніку атрымаўся шматгранны феерычны канцэрт, які паказаў усю глыбіню і непаўторнасць народнай творчасці.

 
 

Якая ж гэта адказная справа – выступаць першым! Узорны духавы аркестр і народны вакальны ансамбль “Ад шчырага сэрца” Смалявіцкай ДШМ і саліст народнага ансамбля “Пліса” Кастрычніцкага СДК Алег Сёмін з поспехам пачалі выступленне разам і… сталі пераможцамі і ўладальнікамі Гран-пры, а таксама галоўнага прыза – мікрааўтобуса. Астатнія ўдзельнікі фестывалю ў гэты дзень атрымалі камплекты гукавога абсталявання, партатыўныя камп’ютары, вакальныя радыёсістэмы.

 

Шыкоўным падарункам для гледачоў стаў канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча. Легендарны заснавальнік аркестра, які нарадзіўся ў вёсцы Арэшкавічы Пухавіцкага раёна, адзначаў бы зараз сваё стагоддзе. У якасці пачэснага госця на канцэрце прысутнічала яго дачка Антаніна Іосіфаўна.

 

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор, прафесар Міхаіл Казінец, які ўваходзіў у склад журы фестывалю, і сам з задавальненнем дырыжыраваў аркестрам, і маладому дырыжору Аляксандру Высоцкаму давяраў сваю чароўную палачку. У канцэрце прымалі ўдзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў Галіна Лазовік і Анастасія Рачыцкая,заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыцікаў, уладальнік прэміі імя У.Мулявіна вакалістка Марына Васілеўская, якая выканала гімн, прысвечаны Мар’інай Горцы. Яго роднаму гораду падарыў кампазітар Ігар Лучанок. Цикава, што Ігар Міхайлавіч не толькі пісаў творы для аркестра імя І.І.Жыновіча, але і пачынаў сваю працоўную дзейнасць у якасці цымбаліста гэтага калектыву… у 14 год!

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

БОЛЬШ ФОТА ў Фотагалерэі →

Другие новости

Солистки студии вокала «Consonance» Колодищанского СДК Минского района Полина и Анастасия Шкелёнок вернулись из Молодечно, где прошел благотворительный концерт «...

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY