МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Напеў зямлі маёй – свята на радзіме славутага земляка

 

2 верасня 2001 года ў Мар’інай Горцы прайшоў першы абласны фестываль народнай творчасці    “Напеў зямлі маёй”. У гэты дзень  у рамках свята адбылося  адкрыццё гарадской карціннай галерэі. У фестывалі ўдзельнічалі калектывы народнай творчасці, якія выйшлі  пераможцамі ў сваіх гарадах і раёнах. Усе 30 калектываў сталі дыпламантамі конкурсу, а кожны ўдзельнік атрымаў грашовыя прэміі. Дыпломы першай ступені і галоўны прыз – па новаму мікрааўтобусу – атрымалі чатыры калектывы:  народны сімфанічны аркестр  г. Маладзечна, народны  фальклорны ансамбль  “Крупіцкія музыкі”, народны ансамбль народнай песні “Пухаўчанка”, узорны духавы аркестр  дзіцячай школы мастацтваў Вілейскага раёна.

26 кастрычніка 2002 года  другі фестываль гасцяваў ізноў на Пухаўшчыне. Ён прадоўжыў адкрываць новыя таленты. Удзельнічалі ў свяце ўжо 43 калектывы – выключна ўзорныя і народныя. Другі раз запар вызначыліся маладзечанцы.  Галоўны прыз –   аўтамабіль –  паехаў у гэты горад. Дыпломам  Гран-пры  ўзнагароджаны ўзорны ансамбль народнай музыкі “Самагуды” і ўзорны хор  “Журавачка”  Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы.

31 кастрычніка 2003 года  трэці фестываль народнага мастацтва прайшоў у г. Маладзечна і прызначаўся 65-годдзю з дня нараджэння Ігара Лучанка і 40-годдзю творчай дзейнасці. Тады раённая газета “МГ” напісала:  “Адзін фестываль – гэта адметная падзея, два – удалы паўтор, тры –   канструктыўная лічба, з якой пачынаюцца  ўсе талковыя справы і якая дазваляе гаварыць аб нараджэнні традыцыі “.

2 кастрычніка 2004 года фестываль вярнуўся на радзіму славутага Ігара Лучанка . У гэты раз каштоўны падарунак “мікрааўтобус “Газэль” і дыплом Гран-пры фестывалю “За здзяйсненне  маштабных культуралагічных акцый на працягу справаздачнага года” дастаўся  калектыву ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”.

Фестываль  “Напеў зямлі маёй”праходзіць кожны год, выключэннем сталі  2009 і 2011 гады.  Вось даты  правядзення ўсіх  святаў: 26 лістапада 2005 года –  пяты фестываль,  14 кастрычніка 2006 года – шосты, 28 верасня 2007 года –  сёмы, 25 кастрычніка 2008 года – восьмы,  9 кастрычніка 2010 года –  дзявяты, 6 кастрычніка 2012 – дзясяты,  11 кастрычніка 2014 года  – адзінаццаты, 17 кастрычніка 2015 года – дванаццаты, 8 кастрычніка 2016 года – трынаццаты, 21 кастрычніка 2017 года – чатырнаццаты, 14 кастрычніка 2018 года –  пятнаццаты , 26 кастрычніка 2019 года – шаснаццаты фестываль.

Дарэчы,  пятнаццаты фестываль быў апошнім пры жыцці Ігара Міхайлавіча Лучанка, пастаяннага старшыні журы. Але ў гэты раз  журы ўжо  ўзначаліў мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі. 12 лістапада 2018 года Ігара Лучанка  не стала. На шчасце, традыцыя правядзення фестывалю працягваецца. Атмасферу кожнага  свята можна  ўпэўнена характарызаваць так: “Когда душа поет и сердце просится в полет”.

Напеў зямлі маёй – свята на  радзіме славутага земляка
Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY