МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Напеў зямлі маёй” – свята духоўнасці і народных традыцый

26 кастрычніка Мар’іна Горка вітала ўдзельнікаў і гасцей ХVІ абласнога фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй». Гэты фестываль – адна з самых адметных фестывальных старонак Міншчыны – папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў. Асноўная ідэя фестывалю – раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы.

Праграма фестывалю была насычанай: адбылася дэманстрацыя традыцыйных вясельных касцюмаў рэгіёнаў Мінскай вобласці да 60-х гадоў ХХ стагоддзя, прэзентацыя выставы фотаздымкаў і атрыбутыкі «Пасагі», канцэртнае выступленне аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Мінскай вобласці, канцэрт арт-гурта «Беларусы», а таксама ўрачыстасць з нагоды святкавання Дня работнікаў культуры і ўзнагароджванне калектываў-пераможцаў.

У конкурснай праграме «Мая зямля – маё натхненне» прынялі ўдзел аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў Міншчыны. Кожнаму з іх прадставілася магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы, якое ўзначальваў мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.Цітовіча, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходнай умовай з'яўлялася ажыццяўленне пастановачнага (арыгінальнага, неардынарнага) нумара з удзелам аднаго ці больш аматарскіх калектываў мастацкай творчасці розных жанраў.

Па выніках конкурсу ГРАН-ПРЫ ўдастоены калектывы Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Валожынскага раёна: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны ансамбль «Гасцінец», узорны фальклорны калектыў «Вянок», гульнёва-забаўляльны гурток «Чыжыкі». Менавіта ім дастаўся і галоўны прыз фестывалю – мікрааўтобус.

Калектывы-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі лаўрэата фестывалю розных ступеняў і ў намінацыях, шэраг калектываў атрымалі дыпломы за ўдзел у фестывалі. Разам з дыпломамі ўсе ўдзельнікі атрымалі  каштоўныя прызы: камплекты гукавога абсталявання, партатыўныя камп’ютары, вакальныя радыё- і аўтаномныя акустычныя сістэмы.

Як адзначыў у размове старшыня журы народны артыст Беларусі  Міхаіл Дрынеўскі, ва ўсім, што адбывалася на сцэне, адчувалася вялікая любоў да сваёй Радзімы, гучаў сапраўдны напеў роднай зямлі.

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY