“Напеў зямлі маёй” – 2017

МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Напеў зямлі маёй” – 2017

“З крыніц жыватворных, ад шчырага сэрца струменіцца родны напеў…” Менавіта такая атмасфера пануе на свяце, якое шмат год запар праводзіцца на гасціннай Пухавіцкай зямлі. ХІV абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” і ў гэтым годзе збірае сяброў. Пачнецца маштабнае мерапрыемства 21 кастрычніка ў Пухавіцкім РЦК а 12-й гадзіне.

За час існавання фестываль “Напеў зямлі маёй” раскрыў вялікую колькасць талентаў, даў магчымасць наталіцца жывой народнай творчасцю, пачуць сугалоссе лепшых калектываў Міншчыны. Каштоўная россып цудоўных калектываў – сапраўдны творчы падарунак прыхільнікам самага блізкага сэрцу мастацтва.

Запрашаем наведаць творчую імпрэзу “Песняры беларускага слова”, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, урачыстае адкрыццё фестывалю, паглядзець цікавую конкурсную праграму “На хвалях творчасці”, у якой прымуць удзел калектывы розных жанравых накірункаў.

У склад журы ўваходзяць значныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь: кампазітары Ігар Лучанок (старшыня журы) і Леанід Захлеўны, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага дзяржаўнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі і іншыя.

Спявайце разам з намі, святкуйце і збірайце лепшыя эмоцыі, якія можа падарыць гэты фестываль!

Аргкамітэт

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY