МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Напеў зямлі маёй!

13 кастрычніка 2018 года юбілейны XV абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» збірае ў Мар’інай Горцы творчыя калектывы Мінскай вобласці.

Абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”, які штогадова праводзіцца ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна, з’яўляецца галоўнай падзеяй для ўсіх аматараў традыцыйнай беларускай культуры. У бягучым годзе гэтае маштабнае мерапремства цэнтральнага рэгіёна аб’ядноўвае 23 творчых калектыва-ўдзельніка, якія збяруцца з усёй Мінскай вобласці, каб пазмагацца за дыпломы лаўрэатаў I, II і III ступені з прысваеннем звання лаўрэата, Гран-пры. Таксама будуць вызначаны дыпламанты ў намінацыях “За творчы ўклад у развіццё беларускай песеннай культуры ў аматарскім харэаграфічным мастацтве”, “За прапаганду нацыянальнай інструментальнай музыкі” і “За захаванне і развіццё фальклорных традыцый рэгіёна”. Акрамя дыпломаў пераможцы таксама атрымаюць каштоўныя прызы, у шэраг якіх уваходзяць:

  • аўтамабіль (мікрааўтобус);
  • камплекст гукавога абсталявання;
  • партатыўны камп’ютар (ноўтбук);
  • вакальная радыёсістэма.

Вызначаць пераможцаў давядзецца кампетэнтнаму журы, у склад якога ўваходзяць заслужаныя дзеячы культуры краіны. У якасці старшыні — кампазітар, народны артыст Савецкага Саюза, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, старшыня Беларускага саюза кампазітараў, прафесар Ігар Міхайлавіч Лучанок. Сустаршыня — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя   Г. І. Цітовіча, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, Ганаровы акадэмік міжнароднай кадравай акадэміі, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі. Агульная колькасць удзельнікаў — каля 700 чалавек.

Свята, якое традыцыйна праводзіцца пры падтрымцы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, ахоплівае самыя розныя жанры народнай творчасці, такія як  фальклорныя спевы,  харэаграфію, эстраднае выкананне, інтрументальную музыку і інш.

Мэты і задачы фестывалю наступныя:

  • павышэнне ролі народнай творчасці ў развіцці сацыяльна-грамадскай і культурна-дасугавай дейнасці насельніцтва Мінскай вобласці;
  • павышэнне ўзроўню выканальніцкага і сцэнічнага майстэрства рознажанравых калектываў аматарскай творчасці;
  • падтрымка і стымуляванне таленавітых кіраўнікоў творчых калектываў і іх удзельнікаў, у тым ліку дзяцей і моладзі;
  • узбагачэнне рэпертуару аматарскіх калектываў лепшымі творамі народнага мастацтва беларускіх прафесійных і самадзейных аўтараў;
  • захаванне асаблівасцей народнай творчасці рэгіёнаў вобласці;
  • паляпшэнне матэрыяльнай базы аматарскіх калектываў.

Праграма фестывалю:

З 10.00 будзе працаваць выстаўка, прысвечаная 80-годдзю народнага артыста СССР і Беларусі І.М. Лучанка пад назвай “Я песні прысвяціў жыццё”;

11.00 — урачыстае адкрыццё фестывалю, конкурсная праграма “У зорным россыпе талентаў”;

14.30 — канцэртная праграма Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь вакальнай групы “Чысты голас”;

16.00 — урачыстае мерапрыемства з нагоды Дня работнікаў культуры, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў, урачыстае закрыццё фестывалю.

Фота з  фестывалю народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”  2017 г.

Больш фота ►

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY