МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Надышоў вясёлы час – завітаў да нас кірмаш

        З даўніх часоў беларусы пасля таго, як уладкуюць ураджай, збіраліся на кірмашах, каб прадаць лішкі садавіны і агародніны. Майстры прапанавалі розныя тавары: гарлачыкі, збаны, кашы, карабы і шмат іншага. Гэтыя рэчы былі зробленыя сваімі рукамі з гліны, саломы, бяросты. Людзі гандлявалі самі, а таксама набывалі тавары для душы. Галоўнае, чым прываблівалі кірмашы – гэта вясёлыя забавы, песні, розныя гульні, атмасфера свята і добрага настрою. 

    Такі настрой панаваў у дзіцячым цэнтры культуры “Расток” на працягу некалькі дзён. Фальклорныя святы адбыліся не толькі ў цэнтры, але і на базах сярэдніх адукацайных школ горада Маладзечна. 
        Супрацоўнікі разам з дзецьмі ладзілі кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас”, якія наведалі больш за 600 дзяцей. Выхаванцы клубаў і аб’яднанняў мелі магчымасць выступіць у якасці гандляроў, пакупнікоў і артыстаў. Яны выконвалі песні і прыпеўкі, жартавалі і гулялі, забаваўлялі ўсіх гасцей. 
        Артысты краязнаўчага клуба “Беларуская хатка” (кіраўнік - Шастак Н.І.) весялілі гледачоў жартамі ад Дзеда і Бабы, якія набылі чорта ў мяшку. Акрамя таго, дзеці прадставілі інсцэніроўку беларускай песні “Бабка Еўка, дзед Тамаш” і выканалі песню “Лавіў дзедка рыбку”. 

        Выхаванцы фальклорнага аб’яднання “Беларуская спадчына” (кіраўнік - Лынько П.А.) пераўтварыліся ў гурт агародніны, якую рэкламавалі скамарохі і Гаспадыня. А затым яны ўсе разам завялі вясёлы карагод. 
        Не абышлося на кірмашах без прыпевак. Артысты музычна-паэтычнага клуба “Вытокі” (кіраўнік – Гулевіч В.А. ) прапанавалі расплачвацца за тавары прыпеўкамі. У хлопчыка Мацея была вялікая торба ў якую ён збіраў тыя самыя прыпеўкі. Выхаванцы клуба беларускай гульні “Весялінка” (кіраўнік – Чараповіч В.В.) выступілі ў ролі ганляроў прылад побыту. Дзеці рэкламавалі гладышы, глякі, гаршчочкі. Гулялі ў вясёлую беларускую гульню “Гарлачык”, запрашаючы ўсіх гледачоў павесяліцца разам. Акрамя таго, юныя ганляры прапанавалі купіць беларускую дудку, а затым заспявалі добра вядомую песню “Саўка да Грышка”. 
    Вясёлы настрой, усмешкі і добрыя уражанні – гэта самыя галоўныя тавары, што набылі дзеці і дарослыя, якія наведалі нашы кірмашы. 
       

        Больш фотаздымкаў:  https://vk.com/album-73461052_237922257
        https://ok.ru/dcrostok/album/848934351174

 

Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY