МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

На высокіх нотах

11 лістапада 2017 года на базе ДУК “Старасвержанскі цэнтр культуры” Стаўбцоўскага раёна адбыўся абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў вакальна-харавых калектываў па тэме: “Работа над вакальна-харавым творам: этапы развучвання, сцэнічнае ўвасабленне. Новыя формы музычнай інтэрпрэтацыі”.

Удзельнікамі семінара сталі кіраўнікі аматарскіх вакальных калектываў і  спецыялісты па вакальна-харавому мастацтву амаль з усіх раёнаў Мінскай вобласці, іх колькасць налічвала 27 чалавек.

У праграме абласнога майстар-класу прынялі ўдзел творчыя калектывы: народны хор “Нёман” ДУК “Старасвержанскі цэнтр культуры” (кіраўнік Вольга Шыбко), народны фальклорны ансамбль “Коласавы землякі” і дзіцячы ансамбль народнай песні “Кропелька” Любкаўшчынскага СДК (кіраўнік Лідзія Варывоцкая), народны вакальны ансамбль “Дольніца” Горкаўскага СДК (кіраўнік Рэгіна Васілеўская), народны аркестр народных інструментаў “Кругліца” ДУА “Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў” (кіраўнік Генадзь Несялоўскі).

Семінар прайшоў на высокім арганізацыйна-творчым узроўні і з’явіўся сапраўднай школай майстэрства для кіраўнікоў і спецыялістаў  вакальна-харавога жанру вобласці. Яго ўдзельнікі не толькі папоўнілі багаж сваіх ведаў і зазірнулі ў бясконцую глыб самабытнага мастацтва, але атрымалі і нешта найбольш карыснае для душы – асалоду ад культурных зносін, якія гучалі ў гэты дзень на самых высокіх і светлых нотах.

Вольга НУПРЭЙЧЫК,  галоўны хармайстар ДУ МАЦНТ

 

Другие новости

Солистки студии вокала «Consonance» Колодищанского СДК Минского района Полина и Анастасия Шкелёнок вернулись из Молодечно, где прошел благотворительный концерт «...

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY