МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

На песеннай ніве Мядзельшчыны...

На базе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці 22–23 чэрвеня 2019 года адбыўся Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле».

У гэтым маштабным мерапрыемстве бралі ўдзел харавыя калектывы і ансамблі ўстаноў культуры, дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў з розных абласцей рэспублікі. Конкурсная праграма ўключала выступленні 18 калектываў з народнай манерай выканання (10 хароў, 8 ансамбляў) і 7 – з акадэмічнай. Агульная колькасць удзельнікаў фестывальных мерапрыемстваў налічвала больш за 600 чалавек.

Фестываль «Пеўчае поле» ставіць сваімі мэтамі: прапаганду і развіццё нацыянальнага харавога мастацтва, павышэнне мастацкага ўзроўню пеўчых калектываў і узбагачэнне іх рэпертуару,  падтрымку кіраўнікоў і ўдзельнікаў аматарскіх харавых калектываў, арганізацыю вольнага часу і развіццё творчых здольнасцей насельніцтва, а таксама шырокае далучэнне яго да нацыянальнай песеннай спадчыны і лепшых узораў сучаснага харавога мастацтва, патрыятычнае выхаванне насельніцтва, умацаванне творчых сувязей.

Традыцыйна прагучаў шматгалосны спеў зводнага хору, які выканаў наступныя творы: «Мая Беларусь», (музыка А. Граса, словы П. Прыходзькі), «Наш край Нарачанскі» (музыка Ю. Талесніка, словы М. Танка), «Беларусь – імя святое» (музыка А. Казловай, словы М. Трацьяковай, апрацоўка М. Дрынеўскага), «Радзіма мая дарагая» (музыка У. Алоўнікава, словы А. Бачылы, перакладанне для змяшанага хору М. Дрынеўскага), «Люблю наш край» (музыка М. Равенскага, словы К. Буйло, апрацоўка М. Дрынеўскага); «Многая лета».

Нязменны дырыжор зводнага хору – народны артыст Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі. Ганаровы госць фестывалю – Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І. Цітовіча.

Вольга НУПРЭЙЧЫК,  галоўны хармайстар ДУ МАЦНТ

 

Больш фота ў фотогалерэі –>

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY