МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

А на Купалу – сонца йграла

 Сельскія ўстановы культуры Дзяржынскага раёна арганізавалі цікавыя гульнёва-забаўляльныя праграмы ў гонар старажытнага народнага свята – Купалля.  Даўнія традыцыі ўшанавання сонца і земляробскай працы, скіраваныя на  росквіт жыватворных сіл зямлі, дагэтуль захаваліся і карыстаюцца папулярнасцю.

Падчас свята работнікі Лагавішчанскага клуба пазнаёмілі землякоў з разнастайнымі народнымі гульнямі, якія былі распаўсюджанымі ў нашых продкаў. Жартоўныя спаборніцтвы на сілу, спрыт і кемлівасць вельмі спадабаліся і дзецям, і дарослым.

 Скірмантаўскі Дом культуры запрасіў землякоў на канцэрт і вясёлае гулянне з удзелам чароўных купальскіх персанажаў.

 Творчыя калектывы Путчынскага Цэнтра культуры і вольнага часу шмат увагі надалі ўзнаўленню старадаўніх абрадаў і традыцыйных элементаў святкавання Купалля. Артысты Дома культуры пасёлка Энергетыкаў і Негарэльскага Дома культуры правялі на тэрыторыі загараднага комплексу для адпачынку “Веста “ прыгожую і насычаную праграму для гасцей Дзяржыншчыны”.

І ,канешне,  усе ўдзельнікі святочных мерапрыемстваў плялі пышныя вянкі з разнатраўя і палявых кветак, загадвалі жаданні, скакалі праз касцёр, шукалі чароўную папараць-кветку. Як і тысячу год таму, напярэдадні жніва, весела палалі купальскія агні, і разам з іх высокім полымем падымаліся  і ляцелі ў неба народныя песні:

А на Купалу, а на Купалу

Рана сонца йграла, рана сонца йграла,

На добрыя годы, на добрыя годы

На цёплыя росы, на цёплыя росы,

На хлебы ўраджаі, на хлебы ураджаі... 

А на Купалу –  сонца йграла
А на Купалу –  сонца йграла
А на Купалу –  сонца йграла
А на Купалу –  сонца йграла
А на Купалу –  сонца йграла
А на Купалу –  сонца йграла
А на Купалу –  сонца йграла
А на Купалу –  сонца йграла
Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY