МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

"На Купала сонца рана йграла"

     6 чэрвеня ў 19:00 у Парку культуры і адпачынку імя Перамогі г. Маладзечна адбылося сюжэтна-абрадавае гулянне для дзяцей “На Купала сонца рана йграла”, арганізаванае супрацоўнікамі дзіцячага цэнтра культуры “Расток”. Святкаваць народнае свята прышло больш за 200 чалавек.     

    На святочнай пляцоўцы перад тэатралізаваным прадстаўленнем развярнулася сапраўдная майстэрня, дзе дзеці і дарослыя вучыліся плесці купальскія вянкі. Дзяўчаты красаваліся ў прыгожых вяночках і рабілі фота на памяць.    

    Свята Купалле багата традацыямі і абрадамі – гэта пляценне вянкоў і пусканне іх на ваду, збіранне зёлак перад купальскай ноччу, пошук чароўнай папараць-кветкі, вогнішча, праз якое трэба пераскочыць, песні, карагоды, гульні і іншае.    

     Па традыцыі на Купалле ўсе дзяўчаты збіраюць кветачкі для вяночкаў, ідуць да ракі, каб пускаць іх на ваду. Вось, і нашы гераіні, Купалінка з сяброўкамі, рашылі адправіцца ў падарожжа. Матуля дала парады сяброўкам, што ў купальскую ноч трэба быць вельмі асцярожнымі таму, што выходзяць розныя нячысцікі, прапанавала дзяўчатам тройчы прайсці праз магічнае кола, каб нечысць не мела сілы над імі. І дзяўчаты адправіліся ў шлях.     

    У дарозе з дзяўчатамі здараліся розныя прыгоды. Яны сустрэлі дзядзьку Лясуна, які даў дзяўчатам лекавага адвару, каб былі здаровымі, пасля таго , як яны пагулялі з ім і дзецьмі. Дзве кікімары перагарадзілі падарожніцам шлях і прапанавалі пагуляць з імі. Дзяўчаты разам з дзецьмі зрабілі абярэг ад нячысцікаў і пасцябалі кікімар крапівой. Пасля чаго кікімары панясліся прэч і дзяўчынкам можна было працягваць падарожжа. Затым на шляху дзяўчатам сустрэліся Вадзяніца і Русалка. Рачныя істоты гулялі з дзецьмі і сяброўкамі, а затым паказалі дарогу да ракі. Купалінка і яе сяброўкі прапанавалі ўсім жадаючым адправіцца з імі разам і пускаць вянкі на ваду. Было шмат гасцей з прыгожымі вяночкамі і дзяўчаты пачалі спрэчку чый вяночак найпрыгажэйшы. Спрэчку рассудзіла Зельніца. Разам з журы збіральніца лекавых траў вызначылі пераможцаў конкурса на лепшы купальскі вянок “Кветкавая прыгажосць” і конкурса на лепшы букет з купальскіх траў “Купальскія таямніцы”.    

    Пасля таго, як усе пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі, Зельніца запрасіла ўсіх жадаючых у купальскі карагод каля вогнішча. Кожны, хто пажадаў пераскокваў праз вогнішча і загадваў пажаданні.    

Прыгоды Купалінкі з сяброўкамі скончыліся і яны дабраліся да ракі. Прыгажуні пускалі вяночкі на ваду і варажылі на жыццё.  Напэўна, дзяўчаты потым адправяцца шукаць магічную папараць-кветачку, а ўранку будуць глядзець на сонейка, якое на Купала рана праменьчыкамі йграе.    

     Прыгажосць, кветкі і добры настрой панавалі на купальскім свяце ў парку. Мы верым, што кожны, хто завітаў у гэты вечар на сюжэтна-абрадавае гулянне, не застаўся абыякавым да магічнага народнага свята, не толькі павесяліўся і пагуляў, але і даведаўся пра самабытныя традыцыі святкавання Купалля.

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY