МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“На аблоках дзяцінства”

Свет дзіцяці... Наўрад ці можна ўявіць яго без якіх-небудзь цацак і гульняў. Дзяцей трэба было не толькі забаўляць, але і развіваць іх уяўленне, фантазію, узбагачаць жыццёвы вопыт.  Для гэтага рабілі цацкі, прыдумлялі розныя гульні, забавы, заняткі, звязаныя з паўсядзённым жыццём. 

Кожны народ мае свае самабытныя гульні і цацкі, якія адлюстроўваюць яго характар, старажытныя звычаі і традыцыі, і беларускі народ – не  выключэнне. У яго таксама ёсць гульні і цацкі, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне.         

Традыцыйная народная цацка – гэта яшчэ і добрая аснова для сучаснай творчасці. Прыемна адзначыць, што апошнім часам такая творчасць шырока разгортваецца ў розных гуртках клубных устаноў. Даступнасць матэрыялу, адносная лёгкасць і нескладанасць вырабу цацак з гліны, саломы, дрэва і іншых традыцыйных матэрыялаў робяць гэты занятак цікавым, карысным і захапляльным.        

2 чэрвеня ў салігорскім  Парку “Чатырох стыхій” прайшло  VI рэгіянальнае дзіцячае свята-конкурс гульні і цацкі «На аблоках дзяцінства», арганізаванае ДУК “Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна”. Свята было прысвечана Міжнароднаму Дню аховы дзяцей і 60-годдзю горада.

Конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, далучэння дзяцей да каштоўнасцей этнакультурнай спадчыны праз вывучэнне традыцыйнай народнай цацкі, развіцця і падтрымкі дзіцячай адоранасці ў галіне народнай культуры і мастацтва.

Свята-конкурс  цацкі  і  гульні  складалася з трох  частак: выстава  работ  удзельнікаў  конкурсу, конкурс  на  лепшы  выраб  дзіцячай  цацкі і конкурс  на  лепшую  гульнёва-забаўляльную праграму.     

У конкурсе прымалі ўдзел Салігорскі, Клецкі, Чэрвеньскі, Вілейскі, Лагойскі і Мінскі раёны. Свае гульнёвыя праграмы прадставілі Барысаўскі і Дзяржынскі раёны.      

Журы рэгіянальнага свята-конкурсу  выявіла  і  ўзнагародзіла  пераможцаў  у  наступных намінацыях:

Дыпломам 3 ступені:

У намінацыі “Цацка-фантазія” – Таццяна Капцюг (Вілейскі раён)

У намінацыі “Мяккая цацка” – Яўгенія Плясунова (Вілейскі раён)

У намінацыі “Ільняная казка” – Ганна Чайкоўская (Вілейскі раён)

У намінацыі “За зберажэнне і творчае развіццё традыцыйнай цацкі” – Вікторыя Канапелька (Чэрвеньскі раён)

У намінацыі “Папяровая вясёлка” – Крысціна Кандратовіч (Клецкі раён)

У намінацыі “Беларуская полька” – Дар’я Норка (Вілейскі раён)

У намінацыі “За лепшую хатнюю калекцыю” – Яна Стош (Лагойскі раён)

Дыпломам 2 ступені:

У намінацыі “Цацка-фантазія” – Варвара Календа (Барысаўскі раён)

У намінацыі “Мяккая цацка” – Вікторыя Крупская (Барысаўскі раён)

У намінацыі “За зберажэнне і творчае развіццё традыцыйнай цацкі” – Паліна Гардзіевіч (Мінскі раён)

У намінацыі “Папяровая вясёлка” – Ксенія Ладуцька (Чэрвеньскі раён)

У намінацыі “Беларуская полька” – Уладзімір Гром (Мінскі раён)

У намінацыі “За лепшую хатнюю калекцыю” – Яніна Вяргейчык (Чэрвеньскі раён)

Дыпломам 1 ступені:

У намінацыі “Цацка-фантазія” – Дзіяна Домрачава (Барысаўскі раён)

У намінацыі “Мяккая цацка” – Паліна Махвіеня (Салігорскі раён)

У намінацыі “За зберажэнне і творчае развіццё традыцыйнай цацкі” – Злата Ількавец (Дзяржынскі раён)

У намінацыі “Беларуская полька” – Ксенія Лях (Клецкі раён)

У намінацыі “За лепшую хатнюю калекцыю” – Дар'я Юнг (Лагойскі раён)

Дыпломам лаўрэата:

У намінацыі “Цацка-фантазія” – Дар’я Жгун (Мінскі раён)

У намінацыі “Мяккая цацка” – Анастасія Сцешыц (Салігорскі раён)

У намінацыі “Ільняная казка” – Вікторыя Новікава (Дзяржынскі раён)

У намінацыі “За зберажэнне і творчае развіццё традыцыйнай цацкі” – Анастасія Гром (Мінскі раён)

У намінацыі “Беларуская полька” – Настасся Кузняцова (Дзяржынскі раён)

У намінацыі “За лепшую хатнюю калекцыю” – Яўген Чайкоўскі (Салігорскі раён)

У намінацыі “Саламянае дзіва” – Ульяна Бяліцкая (Салігорскі раён)

У намінацыі “Лепшае мастацкае вырашэнне” – узорны фальклорны гурт “Весялінка” (Барысаўскі раён)

У намінацыі “Зберажэнне і творчае развіццё традыцый народнай гульні” – тэатральна-гульнёвая студыя “Жэўжыкі” (Дзяржынскі раён)

У намінацыі “Лепшае ўвасабленне вобраза” – Кацярына Раджабава (узорны фальклорны гурт “Весялінка”), Дзмітрый Красоўскі (тэатральна-гульнёвая студыя “Жэўжыкі”).

ДУК “Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна”

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY