МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Музычныя баталіі “запалілі” моладзь

У лістападзе-снежні 2017 года на базе МЦ «Юнацтва» горада Старыя Дарогі праводзіўся гарадскі конкурс дзіджэяў. Каманды з чатырох школ спаборнічалі ў майстэрстве правядзення дыскатэчных праграм. Праца дзіджэяў падтрымлівалася танцавальнай праграмай дзяўчат, якія танцуюць у стылі GO-GO, і ўзаемадзеяннем з публікай вядучага – МС. Конкурс праходзіў у тры этапы – два паўфіналы і фінал. У яго па супадзенні агульных балаў трапілі не дзве, як першапачаткова планавалася, а тры каманды. Моладзь горада Старыя Дарогі заўсёды праяўляе жывую цікавасць да гэтага конкурсу, які стаў ўжо традыцыйным. Школьнікі актыўна ўдзельнічаюць у ім, а ў гэтым годзе было дазволена фарміраванне каманд без абмежаванняў па ўзросту. І гэта прыцягнула да ўдзелу нават студэнтаў, якія хацелі падтрымаць свае родныя школы. 

Больш за паўтары гадзіны дзве суботы запар канкурсанты «запальвалі» маладзёжную публіку. Танцавалі ўсе! Журы было цяжка: ім прапанавалі выбраць не толькі лепшую каманду, але і лідараў – дзіджэя, танцорку GO-GO і MC з кожнай каманды, якія сышліся ў фінале ў творчым імправізаваным спаборніцтве.

Мэта гэтай музычнай падзеі – папулярызацыя дзіджэінгу, магчымасць самавыяўлення і творчага развіцця моладзі. Варта адзначыць, што ўзровень удзельнікаў конкурсу сапраўды расце з года ў год. А па актыўнасці і зацікаўленасці моладзі ў гэтым конкурсе можна судзіць аб яго высокай папулярнасці. 

 

 Вікторыя ШАХРАЙ,

загадчык Маладзёжнага цэнтра “Юнацтва” горада Старыя Дарогі

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY