МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

У рамках абласнога свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» 5 і 6 верасня 2019 года праходзіла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Рэдкія і забытыя рамёствы: вопыт і праблемы адраджэння і актуалізацыі».

Маштабнае мерапрыемства сабрала навукоўцаў (аспірантаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, а таксама супрацоўнікаў устаноў культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных краін) і майстроў народных мастацкіх рамёстваў.

Удзел у канферэнцыі прымалі каля 40 чалавек – прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Кітая і Швецыі. Былі разгледжаны асноўныя пытанні захавання і развіцця такіх традыцыйных рамёстваў, як драўлянае дойлідства, выцінанка, славянская лялька, выраб дываноў, аплікацыя, роспіс, маляванка, ткацтва, аздабленне беларускага народнага касцюма і інш.

Асабліва зацікавіў некаторых удзельнікаў даклад прадстаўніцы Кітая Цян Лу «Выкарыстанне ўзораў кітайскага выразання з паперы ў сучасным касцюме і аксесуарах». На дадзены момант дзяўчына працягвае адукацыю на першым курсе аспірантуры ў Мінску, дзе займаецца вывучэннем беларускай выцінанкі.

Незвычайную і надзвычай цікавую тэму падняла і дакладчыца са Швецыі Любоў Марчук, якая распавяла пра ўпрыгажэнні і галаўныя ўборы, зробленыя з валасоў, што пайшлі са Скандынавіі і распаўсюдзіліся па ўсяму свету.

Пасля афіцыйнай часткі першага дня канферэнцыі для ўсіх жадаючых адбыўся майстар-клас Любові Шалкоўнікавай (Расія) па роспісе яек.

Трэба адзначыць, што свае выступленні дакладчыкі падмацоўвалі фотаздымкамі, а некаторыя – нават прыкладамі ўласных работ.

Напрыканцы кожнага блока выступленняў адбывалася агульнае абмеркаванне пачутага, падчас якога ўдзельнікі актыўна дзяліліся сваімі думкамі, дыскуціравалі і абменьваліся кантактамі, што, безумоўна, дае падставу лічыць выкананай адну з асноўных мэт, пастаўленых арганізатарамі, – наладжванне цесных творчых і навуковых сувязей.

Праграма мерапрыемстваў, арганізаваных для ўдзельнікаў канферэнцыі, была вельмі насычанай. Адным з яе пунктаў стала экскурсія па тэрыторыі Слуцкага прафесійна-тэхнічнага каледжа пераапрацоўчай прамысловасці, на базе якога праходзіла канферэнцыя. Таксама была арганізавана пазнавальная паездка ва ўстановы культуры Любанскага раёна, якая сярод іншага ўключала ў сябе наведванне вёсак Обчын, Камуна і Кузьмічы, дзе гасцей чакалі выступленні аўтэнтычных фальклорных калектываў, удзел у замесе і пасадцы ў печ хлеба з далейшай дэгустацыяй, майстар-класы па вырабе традыцыйнай выцінанкі і вашчэнні папяровых кветак, рэканструкцыя фрагмента русальнага абраду і інш.

Таццяна КУРМАЗІЯ,

вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY