МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

       Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Народнае мастацтва і традыцыйныя рамёствы. Вопыт актуалізацыі ў сучасным грамадстве” праводзіцца 15-16 верасня 2017 г. у г. Слуцку ў рамках абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы” ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры з мэтай абмену перадавым міжнародным вопытам захавання і падтрымкі народных мастацкіх рамёстваў, іх актуалізацыі ў сучасным грамадстве.

       Задачы канферэнцыі:

  • асвятленне міжнароднага вопыту актуалізацыі народнага мастацтва, традыцыйных рамёстваў і промыслаў;
  • падтрымка дзейнасці майстроў народнай творчасці, гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
  • актывізацыя дзейнасці ўстаноў культуры і адукацыі па ажыццяўленні пераемнасці народных традыцый.

       Арганізатары:

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама;

Дзяржаўная ўстанова “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”;

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама.

       Умовы правядзення:

У канферэнцыі могуць прымаць удзел навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі ўстаноў культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных краін, майстры народных мастацкіх рамёстваў.

Работа канферэнцыі вядзецца па дзвюх секцыях: секцыя агульнага характару і спецыялізаваная. У 2017 годзе работа спецыялізаванай секцыі прысвячаецца тэме традыцыйнага тэкстылю і народнага касцюма.

       Для абмеркавання на канферэнцыі прапануюцца наступныя тэмы:

  1. Практычны вопыт актуалізацыі народнага мастацтва і рамёстваў.
  2. Роля ўстаноў культуры (адукацыі) у актуалізацыі народнага мастацтва і рамёстваў.
  3. Пытанні выкладчыцкай і метадычнай дзейнасці ў галіне навучання рамёствам.
  4. Рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці народных рамёстваў (у т.л. традыцыйнага тэкстылю і народнага касцюма).
  5. Даследаванне тэхнік і тэхналогій народных рамёстваў      (у т.л. традыцыйнага тэкстылю і народнага касцюма).
  6. Рамесніцкія традыцыі і іх трансфармацыі пад уплывам масавай культуры, інавацыі ў тэхналогіях і матэрыялах.
  7. Пытанні неабходнасці захавання народных мастацкіх традыцый.
  8. Творчыя пошукі і асабісты вопыт майстроў.

       Форма ўдзелу ў рабоце канферэнцыі:

Выступленне на пасяджэнні да 10 хвілін.

Рабочыя мовы – беларуская, руская, украінская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 1 красавіка 2017 года падаць заяўку (форма дадаецца),  не пазней за 30 ліпеня 2017 года даслаць тэкст даклада на электронны адрас аргкамітэта mocnt@mail.ru.

       Патрабаванні да даклада (для друку):

  • электронная версія ў фармаце Microsoft Word;
  • шрыфт Times New Roman памерам 12 пунктаў;
  • міжрадковы інтэрвал - 1,5;
  • водступ першага радка абзаца - 1,25 мм;
  • палі – 1,5 см;
  • ілюстрацыі ў фармаце jpg з разрашэннем не менш за 300 dpi;
  • зноскі і заўвагі ў канцы тэксту;
  • спіс літаратуры ў канцы тэксту.

       Перад пачаткам даклада ўказаць:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;
  • назву ўстановы.

       Даклады не рэдагуюцца.

      Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для публікацыі ў зборніку.

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY