МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Майстры Міншчыны на «Славянскім базары»

На Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў 2019 годзе Мінскую вобласць прадстаўляюць майстры з шасці раёнаў: Клецкага, Уздзенскага, Старадарожскага, Лагойскага, Салігорскага і Слуцкага.

У конкурсе саломапляцення «Папараць-кветка» прымуць удзел народны майстар Беларусі па саломапляценні, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Беларускі сувенір» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна» Раманеня Раіса Аляксандраўна (г. Салігорск) і майстар-метадыст Квасыніцкага цэнтра рамёстваў Слуцкага раёна Гарбацэвіч Наталля Іванаўна (г. Слуцк)

Конкурс майстроў традыцыйнай свістулькі «Салавейка-2019» аздобяць народны майстар Беларусі, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Скарбонка» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна»Мікалай Аляксеевіч Пратасеня (г. Салігорск) і патомныя ганчары Іван і Таццяна Раманчукі з Лагойска.

Прыедзе таксама майстар-ганчар дробнай пластыкі Лагойскага раённага дома рамёстваў, актыўны ўдзельнік масавых мерапрыемстваў рознага ўзроўню і пераможца шматлікіх конкурсаў ганчарства Мікалай Фёдаравіч Стрэльчанка.

Кераміку Случчыны прадставяць Ларыса Уладзіміраўна Рамановіч і Таццяна Мікалаеўна Лістапад. Трэба адзначыць, што майстры Квасыніцкага цэнтра рамёстваў заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах і бяруць прызавыя месцы.

Фота: Вольга Пілецкая (Клецкі раён)

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY