Майстар-клас «Сучаснае ткацтва на Салігоршчыне» адбыўся 4 сакавіка на базе ДУДА «ЦДТіМ Салігорскага раёна». Гасцей сустрэла народны майстар Беларусі, кіраўнік народнай студыі «Лянок» Валянціна Паўлаўна Кучынская
На майстар-класе ўдзельнікам давялося пазнаёміцца з адным з цікавейшых відаў народнай творчасці – ткацтвам. Валянціна Паўлаўна распавяла пра розныя віды ткацкіх станкоў і падрабязна растлумачыла будову малога настольнага станка: як запраўляюцца ніткі асновы, як робіцца зеў для пракладвання чоўніка з утком. Кожны жадаючы атрымаў унікальную магчымасць паспрабаваць самастойна ткаць на настольным станку-рамцы. Нягледзячы на даволі просты выгляд, гэтыя канструкцыі валодаюць вялікімі магчымасцямі. На такіх невялікіх станочках можна ствараць закладкі, паясы, сурвэткі, ручнікі.
Ткацтва – выраб тканіны на станку, альбо на спецыяльным прыстасаванні метадам перапляцення нітак асновы і ўтка. Працэс можа адбывацца па-рознаму. Напрыклад, калі ніткі пераплятаюцца ў шахматным парадку – гэта палатнянае перапляценне. Дарэчы, менавіта яго і паспрабавалі выканаць удзельнікі майстар-класа.
Валянціна Паўлаўна таксама пазнаёміла прысутных са станком, які мае назву «вярстат», і паказала, як тчэцца палатно ў чатыры ніткі.
Усе ўдзельнікі майстар-класа засталіся вельмі задаволеныя цікава праведзеным часам.
На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».
Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...
24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...