Зіхаціць ручнік наш саматканы
Родны беларускі наш узор,
І глядзіш, глядзіш зачараваны
На дзівосны казачны ўзор.
Старадарожчына – край, дзе майстэрства і талент людзей не мае межаў. А галоўным рамяством старадаражан з’яўляецца ткацтва, якое было сямейным майстэрствам і перадавалася ад бабулі да маці, ад маці да дачкі.
Для Таццяны Рыгораўны Міхалькевіч занятак за кроснамі – гэта не толькі адкрыццё свайго творчага патэнцыялу, вырашэнне сваёй фантазіі і задумкі. Гэта перш за ўсё ўспаміны дзяцінства. Калі спачатку матуля, а потым сама кожную вольную хвіліну ткала за кроснамі.
Захапленне ткацтвам Таццяна Рыгораўна пранесла праз усё жыццё, а потым гэта стала яе прафесіяй. Спачатку яна працавала кіраўніком гуртка па ткацтву Паставіцкага сельскага дома культуры, дзе яна перадавала свой багаты вопыт, сакрэты майстэрства дзецям, выхоўвала ў іх павагу і любоў да народнай творчасці; затым – майстрам-метадыстам у раённым Цэнтры рамёстваў, дзе ўзначальвала народную майстэрню па ткацтву.
Асаблівыя заслугі ткачыхі былі ацэнены у 2008 годзе – наданнем статусу “народны майстар Рэспублікі Беларусь”. Імя Таццяны Рыгораўны занесена ў Кнігу Народнай Славы Старадарожскага раёна.
21 лістапада з удзелам народнага майстра Таццяны Рыгораўны ў ДУК "Старадарожскі цэнтр рамёстваў" адбылося мерапрыемства, прысвечанае рэгіянальнаму народнаму ткацтву, у якім прынялі ўдзел вучні 10 класа ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Старыя Дарогі імя Ф. Ф. Кулікова". Удзельнікі пазнаёміліся з біяграфіяй, творчай дзейнасцю і тканымі вырабамі народнага майстра. Таццяна Рыгораўна рассказала ім аб сваім захапленні ткацтвам, аб асаблівасцях мясцовых узораў і паказала майстар-клас за ткацкім станком. У ходзе мерапрыемства вучні задавалі шмат цікавых пытанняў, даведаліся аб тым, што ў кожнага майстра ёсць свой любімы ўзор, а таксама сакрэт. Напрыканцы для ўдзельнікаў па традыцыі быў праведзены урок майстэрства па ткацтву.
Рудакоўская Н.А., кіраўнік народнай майстэрні па ткацтву
На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».
Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...
24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...