15 лютага 2018 года ў ДУ “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” шумна гудзела народнае гулянне для дзяцей “Масленка, Масленка – будзе лета красненька”. Свята праходзіла ў адпаведнасці з усімі народнымі абрадамі і традыцыямі.
На свята завіталі і з гасцямі весела гулялі Зіма, Баба-Снегавуха, Масленіца, Вясна. Адкрыла народнае гулянне тэатралізаванае прадстаўленне, у якім удзельнічалі выхаванцы фальклорнага аб’яднання “Беларуская спадчына”, краязнаўчага клуба “Беларуская хатка”, музычна-паэтычнага клуба “Вытокі”, клуба беларускай гульні “Весялінка”.
Народнае гулянне не абышлося без традыцыйнага конкурсу “Міс Масленічка – 2018”, да якога падрыхтаваліся юныя прыгажуні. Галоўны тытул конкурсу атрымала Рогач Лізавета, вучаніца 3 “Б” класа ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа №4”. Кожнага ўдзельніка конкурсу ўзнагародзілі дыпломам і салодкім пачастункам. На працягу свята працавалі гульнёвыя пляцоўкі. Госці каталіся на імправізаваных коніках, садзілі бліны ў печ з завязанымі вачамі, весела танцавалі. Кожны мог пачаставацца смачнымі блінамі. Напрыканцы свята ўсе ўдзельнікі сабраліся ў адзін вялікі карагод, каб сімвалічна спаліть масленічнае пудзіла, якое ўвасабляла ў сабе стары год, зло, холад і ўсё дрэннае.
Народнае гулянне прайшло шумна, смачна, весела, з гульнямі, танцамі і карагодамі.
ДУ “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г.Маладзечна”
Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...
24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...