МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Малітва пісанкі

Хутка мы будзем адзначаць светлае свята Пасхі, дбайна да яго рыхтавацца і гатаваць святочныя атрыбуты, сярод якіх цэнтральнае месца адводзіцца пісанцы. Як самому прыгожа і неардынарна зрабіць так званыя “капанкі”, я з вялікім задавальненнем даведалася на майстар-класе, арганізаваным аддзелам традыцыйнага мастацтва  ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”  і праведзеным у Вілейскім раёне.

Два ў адным

Разам з кіраўнікамі гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў культуры Мінскай вобласці пераступаю парог Ізбінскага дома рамёстваў Вілейскага раёна. Людзі, якія працуюць тут, здзіўляюць наватарствам і крэатыўнасцю. На меленькай плошчы створаны адразу два ўнікальных музеі – яйка і ліштвы.

Пачуўшы, што Ізбінскі музей яйка з’яўляецца своеасабліваяй творчай “візітоўкай” Міншчыны, адчуваю вялікі гонар за яго прадбачлівых энтузіястаў-стваральнікаў. Тут жа дазнаюся, што натхніў і ўнёс значны ўклад у папаўненне фондаў гэтага музея Яўген Сахута, старшыня Беларускага союза майстроў народнай творчасці, прафесар, доктар мастацтвазнаўства. А "хросным бацькам" музея з'яўляўся былы загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва ДУ МАЦНТ Віталій Каспяровіч. 

Дырэктар Ізбінскага дома рамёстваў Ксенія Альфер упэўнена сцвярджае, што падобны музей, прысвечаны толькі велікоднай пісанцы, ёсць і на Гродзеншчыне ў пасёлку Сапоцкін, але ён з’явіўся значна пазней. А загадчыца аддзела традыцыйнага мастацтва ДУ МАЦНТ Вольга Хачкова дадае, што ў Сапоцкіне, які славіцца аўтэнтычным роспісам пісанак, тэхніка нанясення сімвала сонца існуе больш стагоддзя, перадаецца з пакалення ў пакаленне і мае статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць Ізбінскага дома рамёстваў вельмі насычаная. З задавальненнем пазнаю, што тут шмат прызнаных майстроў і папулярных сярод насельніцтва гурткоў – коўкі і керамікі, роспісу і выцінанкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, беларускай кухні – і для дзяцей, і для дарослых. Сюды гасцінна запрашаюць на розныя майстар-класы, але менавіта таямніца аздаблення велікодных яек штогод прыцягвае да сябе вялікую колькасць прыхільнікаў традыцыйцнай творчасці.  

Таямнічыя сімвалы

Майстар Ізбінскага дома рамёстваў Святлана Лучнікоўская дапамагае больш дасканала пранікнуць у свет чароўных сімвалаў пісанкі, задуманых для выклікання вялікага ўраджаю, замоў на здароўе, надзеі на сяброўства ці каханне, веры ў вечнае жыццё і ўвасабленне іншых атрыбутаў дабрабыту. Іх кожны можа проста і лёгка перанесці на яйка. Трэба толькі яго трохі да гэтага падрыхтаваць – патрымаць у далонях, каб перадаць цеплыню рук, свае добрыя думкі і нават малітвы, каб асвечаная імі пісанка панесла іх да Бога. 

Яйка – рэч сакральная. З яго жыццё пачынаецца і падсілкоўваецца. Унікальна  і геаметрычная форма гэтага прадмета. У хрысціянстве яйка з’яўляецца сімвалам уваскрасення, а традыцыя фарбавання і роспісу велікоднай пісанкі  існуе не адно стагоддзе. Якіх толькі тэхнік не існуе! Мы ведаем “капанкі” і “драпанкі”, манахромныя і стракатыя яйкі, бываюць яны інкрусціраванымі і перфарыраванымі! Але, якім бы ні быў такі хатні хэнд-мэйд, твор, створаны з добрымі пажаданнямі, – выдатны падарунак дарагім сэрцу людзям.

Спроба пісачка

Спачатку намагаемся пакласці першыя рысы на паперу пры дапамозе пісачка. Яго можна зрабіць сваімі рукамі ці прыладзіць тонкі шыдэлец, калі такой важнай прылады не знойдзеш у продажы.

Спачатку трэніруемся на папяровым аркушы. Пасля некаторых намаганняў упэўнена атрымліваюцца першыя кропкі. Гэтыя васкавыя кропелькі – немудрагелісты сімвал урадлівасці. Канешне, не з першай удалай спробы ляціць ў свет ластаўка-душа, чакае спадарожнай хвалі рыба – сімвал здароўя. Напаткаўшай радасці ў творцаў, здаецца, няма межаў, а “набітай” руцэ ўжо значна прасцей наносіць гарачым воскам больш складаныя сімвалы: каласы, вінаградныя гронкі, кветкі ці сонейка.

Патрэніраваўшыся на паперы, прыступаем да роспісу па яйках. Рука дрыжыць, маленькі пісачок ніяк не жадае падпарадкоўвацца вялікім задумкам, бо папера роўная, а яйка – авальнае. Атрымліваецца нешта неадмысловае, і нават маленькі дэфект потым ніяк не выправіш. У выніку кожнае яйка будзе асаблівым і непаўторным.

Мы ўсе, зачараваныя, як дзеці, захапіліся роспісам. І я, асвойваючы пісачок, да такой ступені забылася, што выконваю рэпарцёрскія функцыі, таму мала зрабіла здымкаў, на якіх паэтапна паказана простая тэхніка роспісу воскам. Ды якія ж дасі рэкамендацыі, калі галоўны акцэнт робіцца на асабістыя навыкі і фантазію! Як гаворыцца, што каму Бог на руку паложыць…

Асобная чарадзейніцтва – афарбоўка. Тут таксама няма таямніц. Бяспечныя для здароўя фарбы можна набыць у гастраномах перад святам, калі сваёй адметнай тэхналогіі няма.

Кожны каляровы слой дорыць цікавыя адкрыцці, а ў выніку атрымліваецца нешта нечаканае і дзіўнае, як і сам працэс адцірання яйка. Аплаўлены воск нібы за цябе пакутвае, плача, датыкнуўшыся да нясцерпнага агню свечкі і развітваючыся з яйкам, але дорыць нам незабыўныя імгненні духоўнага ачышчэння. Такі маленькі катарсіс перажыла і я, калі ўпершыню ўзяла ў рукі пісачок.

І што для нашага таямніцтва патрэбна? Маленькая свечка для аромалямпы, на якой трэба растапіць рэшткі старой васкавой свячы і падтрымліваць воск у гарачым стане, пісачок і тую кольскасць вароных яек, якой будзе дастаткова, каб раскрыць патаемныя таленты мастака. Але яшчэ большае задавальненне будзе, калі пісанка запаліць вочы таго чалавека, які яе атрымае на Вялікдзень! Спрабуй сябе, памыляйся і лаві асаблівае задавальненне свята! 

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY