Палац культуры г. Маладзечна 16 лістапада гасцінна расчыніў свае дзверы для прадстаўнікоў шматлікіх нацыянальнасцяў, дыяспар, суполак, грамадскіх аб’яднанняў Міншчыны і ўсіх жадаючых далучыцца да маштабнай падзеі. Мерапрыемства атрымалася надзвычай цікавым, творчым і па-сяброўскі цёплым.
Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур традыцыйна паказаў сябе сапраўдным святам міжнароднага адзінства і міру. Удзельнікі ўразілі экспертную камісію не толькі сваёй яркай самабытнасцю, але і разнастайнымі талентамі. Вынікі конкурсу будуць падведзены пазней, калі суддзі праслухаюць усіх прадстаўнікоў з шасці рэгіёнаў і сталіцы краіны.
Міхаіл Дрынеўскі, старшыня журы, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік нацыянальнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, адзначыў, што фестываль дасягнуў самай высокай планкі і людзі едуць сюды ўжо не проста паўдзельнічаць, а вязуць на суд гледачоў і журы сапраўднае майстэрства.
І насамрэч, у гэты дзень сабраліся разам самыя таленавітыя артысты, сярод якіх былі як творчыя калектывы, так і сольныя выканаўцы.
Фестываль за сваю доўгую гісторыю стаў сімвалам міжнацыянальнага сяброўства і згоды, духоўнага багацця і еднасці нацый.
Трэба адзначыць, што форум – вельмі значная для нашай рэспублікі культурная падзея, якая з самых лепшых бакоў прадстаўляе Беларусь, вылучаючы яе з яркага суквецця краін.
Удзел у XIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур прынялі адзінаццаць дыяспар Міншчыны. Канцэртная праграма «Скарбы нацый – спадчына зямлі» прайшла з удзелам вядомых калектываў вобласці. Свае нацыянальныя здабыткі дэманстравалі: народнае аматарскае аб’яднанне «Шматгалоссе», «Саюз палякаў на Беларусі» з Нясвіжа, Стоўбцаў і Маладзечна, цыганскі ансамбль «Эльпіс» са Слуцка, аб’яднанне ўкраінцаў «Краяны» з Маладзечна, а таксама асобныя выканаўцы, армянскай, азербайджанскай, яўрэйскай, узбекскай, турэцкай і туркменскай нацыянальных культур.
Сапраўдным упрыгажэннем фестывальнага дня сталі: выстава майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, лялечныя інтэрактыўныя замалёўкі ўзорных тэатральных студый «Батлейка» і «На-дзея» Дзераўнянскай ДШМ Стаўбцоўскага раёна і выступленне тэатра-дэфіле «Відана» Лешніцкага сельскага дома культуры.
Мерапрыемства аб’яднала ўсіх, хто шануе родную мову, паважае і ахоўвае свае нацыянальныя традыцыі і звычаі.
Кожны з удзельнікаў унёс неацэнны асабісты ўклад, дадаў сваю сімвалічную «цаглінку» ў будаўніцтва міжнацыянальнай «Вавілонскай вежы» фестывалю, якая стала яркім сімвалам агульнага творчага паразумення, згоды, сяброўства і міру на Беларусі.
На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».
Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...
24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...