МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Любанскі спеўны сход»

            «Любанскі спеўны сход» запрашае сустрэцца і паспяваць разам з сапраўднымі носьбітамі традыцыі – гуртом «ПАВАЛЯКІ» (в. Обчын). Гэта адзін з аўтэнтычных гуртоў Любанскага раёну, што беражліва захоўваюць мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень, які ў 2008 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У 2015 годзе гурт «Павалякі» адзначыў свой 40-гадовы юбілей. 

            Удзельнікаў спеўнага сходу 6 красавіка чакае знаёмства з гуртом “Павалякі”, міні-канцэрт, развучванне песень з рэпертуару гурта, сумесныя спевы. 

            Вядучыя «Любанскага спеўнага сходу» – Сяргей Выскварка, выбітны этнахарэограф, даследчык традыцыйнай народнай культуры Любаншчыны і Дар'я Зуева, кіраўнік спеўнага гурта “Рутвіца” (Мінск), якая прапануе дыхальныя распеўкі. 

            Імпрэза адбудзецца 06 красавіка (чацьвер), па адрасе г. Мінск, вул. Куйбышава, 22, арт-прастора “Верх” (6-ты паверх) 

            Пачатак у 19.00. УВАХОД ВОЛЬНЫ! 

            Арганізатар мерапрыемства: Установа «Культура роднага краю» 

            Дадатковая інфармацыя на старонцы мерапрыемства Любанскі спеўны сход

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY