МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Лявоначкі” – лепшыя на фестывале ў Анапе!

З 18 па 25 жніўня гасцінная Анапа расчыніла свае абдымкі для ўдзельнікаў фестывалю "Творчасць юных" Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Сюды з’ехалася больш за 150 хлопчыкаў і дзяўчынак. Сярод іх выдзяляліся нашыя “Лявоначкі” – узорны харэаграфічны ансамбль Стаўбцоўскага РЦК пад кіраўніцтвам таленавітага педагога, уладальніка нагруднага  знака “ За ўклад у развіццё культуры Беларусі” Людмілы Несцярук. 

Сёлета фестываль праводзіўся ў дванаццаты раз. Яго заснавальнікі – Парламенцкі Сход Саюза Беларусі і Расіі і Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы. Дзяржаўныя заказчыкі – Міністэрства  культуры Расійскай Федэрацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Урачыстае адкрыццё адбылося ў дзіцячым санаторна-аздараўленчым комплексе "Жамчужына Расіі", дзе прысутнічала больш за 5000 чалавек. З прывітальным словам выступіў знакаміты вядучы тэлепраграмы “У свеце жывёл”  Мікалай Драздоў.       

Гледачы прынялі на “Біс!” нашых “Лявоначак”, якія жыва станцавалі “Весялуху”. Саліраваў гарманіст Аляксандр Гарох. Дарэчы, Аляксандр быў яшчэ і сувядучым гэтага канцэрта. Завяршылася выступленне ансамбля маляўнічай вакальна-харэаграфічнай пастаноўкай у выкананні ўсіх удзельнікаў канцэрта. “Лявоначкі” таксама прывезлі на фестываль матэрыялы для майстар-класа па народнаму беларускаму касцюму. Яго з поспехам правяла ўдзельніца ансамбля Дар’я Салавей. Людміла Несцярук асабіста зрабіла 24 лялькі з ільняных нітак, якія “Лявоначкі” падарылі дзецям з Расіі. Яны рыхтаваліся і да віктарыны “Што я ведаю пра Саюзную дзяржаву?”, якую цікава вёў Аляксандр Гарох.      

У рамках фестывалю прайшла калектыўная творчая праца – вырабы сувеніраў “Жадаем табе, фестіваль”. У нашых дзецей атрымалася цудоўнае пано з ракушак, на якім быў размешчаны наш сцяг, белы бусел і верш, а на дадатковых маленькіх сцяжках – тыя самыя пажаданні. Вельмі цікава прайшла сустрэча з  кампазітарам  Рыгорам Гладковым, аўтарам песні з мультфільма “Пластылінавая варона”.

Традыцыйна адбыліся ўскладанне кветак да стэлы «Горад воінскай славы», а на тэатральнай плошчы Анапы – гала-канцэрт удзельнікаў фестывалю "Творчасць юных". На закрыцці, акрамя «Лявоначак», выступалі іншыя прадстаўнікі Беларусі: фолк-гурт "Вытокі" з Віцебска, ансамбль бальнага танца "ОНіОНА" з Гродна, калектыў эстрадна-спартыўнага танца "Darling" з Пінска, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь "Студыя цыркавога мастацтва "Арэна" з Мазыра, а таксама салісты Анастасія Гарнічар (падчас фестывалю ў “Лявоначак” з Насцяй адбыўся творчы тэндэм на песню “Краіна цудаў”) і Валерыя Азаранка з Магілёва.     

На сцэне дэманстравалі свае ўменні навучэнцы Бурацкай рэспубліканскай цыркавой школы, удзельніца праекта «Голас» Маргарыта Вараб'ёва, ансамбль эстрадна-спартыўнага танца "Вікторыя", дзіцячая цыркавая студыя "Антрэ", ансамбль “Масковія” .

Па выніках фестывалю былі выбраны па два лепшых калектыва з Беларусі і Расіі. З гонарам і пачуццём велізарнай радасці на сцэну за дыпломамі паднімаліся кіраўнікі ансамбляў “Лявоначкі” са Стоўбцаў і “Вытокі” з Віцебска. Арганізатары фестывалю заснавалі спецыяльныя прызы для самых эксклюзіўных.

Слёзы радасці з’явіліся на вачах кіраўніка, калі агучылі ўладальнікаў спецыяльных прызоў. Нашы “Лявоначкі” прывезлі дадому магнітолу! Мы – лепшыя на гэтым фестывале! 

Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY