МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Літаратары Міншчыны: “Мы – старонкі сусветнай кнігі!”

Пяць дзён у сталічным комплексе “БелЭкспа” праходзіла XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У яе насычанай праграме было шмат мерапрыемстваў прэзентацыі выданняў, творчыя сустрэчы, дзіцячыя пляцоўкі. Кожны змог знайсці сабе каштоўныя экзэмпляры для кніжнай паліцы, сувенірную прадукцыю з розных краін свету для душы, і між іншым, паспаборнічаць у шматлікіх конкурсах і майстар-класах. Сярод удзельнікаў кніжнага кірмашу былі і прадстаўнікі літаратурнай нівы Міншчыны.
Члены клуба народных кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, створанага пры ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, годна прэзентавалі свае выданні, якія ўбачылі свет у мінулым годзе. 

Калектыўны зборнік “Калі бярэшся за пяро”, музычныя дыскі, а таксама ўласныя выданні выклікалі непадробную цікавасць сярод гледачоў. Шмат увагі прыцягнулі да галоўнай творчай пляцоўцы гучныя выступленні спявачкі Тамары Кашчэвай з Фаніпаля Дзяржынскага раёна і арт-гурта “Мы – славяне”. Ад душы ліліся пранікнёныя вершы выдатных аўтараў – Уладзіміра Цануніна, Віктара Кажуры і Бажэны Мацюк з Вілейшчыны, Дзмітрыя Краскоўскага з Івянца Валожынскага раёна, Алены Радкевіч і Святланы Рыжковай з Пухавіцкага раёна, Галіны Нічыпаровіч з Уздзеншчыны, Алены Брыцкай з Барысаўшчыны, Анатоля Шкоды і Ірыны Карнаухавай з Мінскага раёна.

Гэты творчы кірмаш яскрава паказаў, што не згінула, а шырока развіваецца друкарская спадчына, пакінутая нашчадкам Скарынай, слаўным сынам беларускай зямлі. Яе глыбокія гістарычныя карані спаўна наталяюць моцную жыццядайную кніжную галіну, і колькасць выдавецтваў з цягам часу не памяншаецца, як калісьці прагназавалі скептыкі, а наадварот, расце і набірае папулярнасць. Рускія і беларускія, нямецкія і іранскія, эстонскія і нават амерыканскія выдавецтвы прыцягвалі ўвагу да сваіх брашур і фаліянтаў, каляндароў і магнітаў, канцылярскай прадукцыі, без якой мы ўжо ніяк не абыходзімся.

Як зазначыла старшыня клуба “Жывіца” Ірына Карнаухава,  літаратары Міншыны – малыя старонкі вялікай сусветнай кнігі – зборніка думак, перакладзеных на словы.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ,

вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY