МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Легенды і млыны вёскі Салтаны

Непадалёк ад старадаўняга паўразбуранага млына – маўклівага сведкі сівой даўніны – сабраліся дарослыя і юныя жыхары вёскі Салтаны Маладзечанскага раёна, каб разам адзначыць яе 250-годдзе.

Згодна з легендай, у старажытнасці некалькі млыноў пабудаваў у гэтай мясцовасці турак Салтан, які ў пошуках працы прыйшоў аднекуль на мясцовы хутар і закахаўся ў дачку гаспадара прыгажуню Тэклю. Яе бацька даў турку ў арэнду кавалак самай неўрадлівай зямлі, і той узвёў ветраны млын, пачаў малоць людзям збожжа. Справа пайшла, неўзабаве турак пабудаваў вялікі млын з магутнымі жорнамі, разбагацеў і жаніўся на Тэклі. З усёй ваколіцы везлі малоць збожжа на хутар да Салтана, а праз нейкі час яго іменем стала называцца паселішча. Так яно было ці не, цяпер ужо цяжка сказаць. Але гэта невялікая вёсачка мае сваю адметную гісторыю. Згодна з кнігай “Памяць” найбольш жыхароў – 367 – тут налічвалася ў 1941 годзе, перад вайной. Цяпер жа тут прапісана 47 чалавек, у тым ліку і дачнікаў.   

Упершыню за апошнія 50 год у вёсцы прайшло такое маштабнае свята, да падрыхтоўкі якога мясцовыя жыхары аднесліся з вялікім энтузіязмам. “Мы нават не чакалі, што збярэцца столькі людзей, што ледзь не ў кожным двары вяскоўцы наладзяць выстаўкі сваёй  творчасці, прадметаў сялянскага быту, накрыюць сталы з  пачастункамі для гасцей. Асабліва ўразілі вышыванкі, даматканыя посцілкі, абрусы – гэта сапраўдны скарб беларусаў, які перадаецца з пакалення ў пакаленне”, – дзеліцца ўражаннямі аб мерапрыемстве аўтар сцэнарыя свята мастацкі кіраўнік Беразінскага Дома культуры Таццяна Іванчык.

Па традыцыі адкрыў урачыстасць старшыня Гарадзілаўскага сельвыканкама Віктар Станішэўскі. Ён падзякаваў за актыўнасць мясцовых жыхароў, старасту вёскі  Жанну Якубоўскую, а таксама кіраўнікоў ААТ “Гарадзілава”, ААТ “Беразінскае”, ДРБУ-195, якія дапамаглі ў падрыхтоўцы мерапрыемства. Віктар Казіміравіч  павіншаваў і ўручыў падарунак старэйшай жыхарцы Яўгеніі Крук, якая сустракае сваю 89-ую восень. Ушанавалі мнагадзетную сям’ю Ірыны і Аляксандра Акуліч, у якой гадуюцца чатыры дзяўчынкі – Крысціна, Карына, Софія і Варвара. Уся вёска парадавалася за сям’ю Святланы і Яўгеніі Садоўскіх, у якіх менавіта ў дзень свята нарадзіўся другі сынок Максім, самы малодшы жыхар Салтаноў. Вядучыя Лідзія Мацюк і Аляксандра Чыкілёва запрасілі на сцэну Ніну і Валерыя Садоўскіх, якія 40 год крочаць разам па жыцці і адзначылі рубінавае вяселле. Прымалі віншаванні і жнівеньскія імяніннікі, сёлетнія юбіляры: Ганне Якубоўскай споўнілася 18 год, Юрый Гайковіч адзначыў 40-годдзе, Сяргею Радкоўскаму – 55 год, Валерыю Садоўскаму – 65, Марыі Клімовіч – 70, Ніне Сіняўскай і Любові Дзеніс – 75. Дырэктар ААТ “Гарадзілава” Дзмітрый Грамовіч шчыра падзякаваў ветэранаў працы гаспадаркі Ніне Дзеніс і Івану Піліпаўцу, уручыў ім падарункі. Як і заўсёды на падобных мерапрыемствах, былі падведзены вынікі конкурсу па добраўпарадкаванні. За самае арыгінальнае афармленне ўчастка адзначана Лідзія Лугоўская, найлепш добраўпарадкаваная тэрыторыя вакол дома ў Яніны Карповіч, найпрыгажэйшы дом у вёсцы ў Любові Дзеніс, самы квітнеючы двор – у Яўгеніі Крук, самы гасцінны – у Жанны Якубоўскай. Пераможцамі ў намінацыі “За адраджэнне вёскі” стала сям’я Алены і Юрыя Гайковічаў, якія вярнуліся жыць у Салтаны. У намінацыі з паэтычнай назвай “Не зарасла сцежка да бацькоўскай хаты” адзначана Галіна Альшэўская, за захаванне беларускіх традыцый – Ірына Бубен. Майстрам на ўсе рукі назвалі Яўгенія Садоўскага, які захапляецца вырабам розных мадэляў караблёў.

Працалюбівыя, умелыя, цікавыя людзі жывуць у Салтанах! Усе, хто быў на свяце, змаглі пераканацца ў гэтым. А яшчэ яны вельмі музычныя, вясёлыя. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Беразінскага Дома культуры з задавальненнем дарылі ім свае лепшыя песні. Вакальныя ансамблі “Беразіначка” і “Вечарына”, асобныя выканаўцы падрыхтавалі вялікую праграму, пастараліся, каб ніхто не стаяў у баку, каб подых такога доўгачаканага і шчымлівага свята закрануў кожнае сэрца і надоўга пакінуў у ім незабыўныя ўспаміны.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА

Фота Алены ЯКІМОВІЧ

Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY