МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Квітней, родная вёска!

У адзін з пагодных жнівенскіх дзён жыхары вёскі Вялікі Луг Крупскага раёна зладзілі свята свайго населенага пункта.

Сабралася шмат людзей. І хаця ўсе прысутныя час ад часу з трывогай паглядалі ў бок небяснай канцылярыі, дажджу над Вялікім Лесам у той дзень не было. Усё, нават прырода, спрыяла ўдаламу святкаванню.

Месца, дзе праходзіў фэст, знайсці было лягчэй лёгкага. У пачатку вёскі, каля першага дома было даволі мітусліва: ставіліся сталы, развешваліся вышываныя сурвэткі і ручнікі, да спецыяльнага стэнда мацаваліся малюнкі і старыя фотаздымкі, на асобным століку выстаўляліся разнастайныя аўтарскія вырабы.

Свята адкрыла вядучая, яна ж дырэктар Бобрскага гарадскога дома культуры, Ірына Ярмоленка. Першым узяў слова старшыня Бобрскага сельвыканкама Сяргей Гур.

Потым на імправізаваную сцэну запрасілі Веру Ракавец і Галіну Хвашчэўскую, усё працоўнае жыццё якіх непарыўна звязана з мясцовай гаспадаркай. Іх віталі Сяргей Гур і старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ «Кляновічы» Надзея Заблоцкая, якая падчас уручэння падарункаў адзначыла стараннасць і ўвішнасць гэтых працаўніц, іх адказнае стаўленне да работы і поспехі на працоўнай ніве. У адрас Веры Іванаўны і Галіны Васільеўны прагучалі самыя сардэчныя пажаданні і музычнае віншаванне.

Затым слова ўзяла Вера Ракавец. Жанчына распавяла аб працы брыгадзірам паляводчай брыгады, пералічыла прозвішчы былых калег, расказала, як некалі спраўлялі дасеўкі, зажынкі, дажынкі, ажывіла ў памяці розныя цікавыя выпадкі.

«Прыемна, што і нашы дзеці не забываюць сваю малую радзіму, прыязджаюць да бацькоў, дапамагаюць ім у справах. Некалі падлеткамі яны таксама шчыравалі ў мяне падчас адказных кампаній, – зазначыла Вера Іванаўна. – Без перабольшання скажу: Вялікі Лес – вельмі культурная і прыгожая вёска, і жывуць тут цудоўныя людзі. Няхай з яе не выйшла вучоных і паэтаў, але ў нас ёсць маракі, лётчык-выпрабавальнік і нават «Чалавек года Міншчыны» – Васіль Міранюк.

Далей для атрымання заслужаных узнагарод на сцэну запрасілі Тадэуша Сельвестравіча і Святлану Міхайлаўну Маляўскіх, а таксама Уладзіміра Міхайлавіча і Антаніну Іванаўну Трус, дамы якіх удастоены звання «Лепшае падвор’е».

Тут жа былі ўзгаданы прозвішчы мужных воінаў-землякоў, якія загінулі ці прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Свята працягвалася. Добры настрой прысутным дарылі артысты Бобрскага ГпДК: Аляксандр, Яўгенія, Паліна і Дзіяна Дзем’яновічы; Лідзія Вішнеўская; Іна Бараўцова; Лізавета Конанава; Наталля Данілава; Лізавета Жорава; Марыя Лабастава и дырэктар Крупскага СДК Ірына Ганц.

Напрыканцы святочнага мерапрыемства Таццяна Міранюк узгадала наступныя вершаваныя радкі:

Сэрца хвалююць, як і ў дзяцінстве,

Рысы адметныя роднага краю:

Стала над хатай таполя ў маністах,

Стройная, быццам нявеста якая.

Побач калодзеж з цяглом жураўліным,

Дай, калі ласка, мне зноўку напіцца,

Зноўку адчуць водар роднай Айчыны,

Смак з жураўля найгаючай вадзіцы.

Роднае неба, палеткі, разлогі,

Слаўлю ваш ранак, і дзень, і сутонне,

Больш мне на свеце не трэба нічога –

Дыхаць бы вамі заўжды, як сягоння!

 

ДУК "Крупскі раённы цэнтр культуры"

Другие новости
Литературно-музыкальные чтения «Святло маёй радзімы»

В ГУО «СШ  3 г. Вилейки» в литературном классе имени И. И. Лашутко 16 ноября состоялись литературно-...

Участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора

В Борисовском районе участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора.

«Шматгалоссе» на XIII областном фестивале национальных культур в Молодечно

На XIII областном фестивале национальных культур Борисовский район представили участники народного любительского объединения «Шматгалоссе» Печинского ГДК.

Rating All.BY
Каталог TUT.BY