МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Купала вянкі прызавыя сплятала

Шмат цікавых падзей адбылося на свяце “Александрыя збірае сяброў”, а колькі ж творчых стасункаў завязалася! Майстры і артысты з Мінскай вобласці годна прадставілі свой рэгіён, багаты на таленты. Нам ёсць чым ганарыцца: стылізаваны вянок пад назвай “Купальскі карагод”, зроблены пад кіраўніцтвам майстра з Уздзенскага раёна Святланы Шчэрбіч, атрымаў высокую ўзнагароду ў конкурсе-прэзентацыі “Красуй, вянок Александрыйскі”. Яму прысуджана другое месца.  

Журы надзвычай уразіла, як артыстычна і самабытна дэлегацыя Міншчыны ў дружным карагодзе выносіла свой святочны вянок пад гукі працяжнай   купальскай песні. Вянок, зроблены з лугавых траў, якія ўвабралі ў сябе ўсю гаючую моц лета, быў упрыгожаны лялечкамі з тэкстылю і аздоблены саламянымі званочкамі. Здавалася, нібы само сонейка між імі праблісквала. 

І наш прывабны палатачны гарадок майстроў народнай творчасці так і заманьваў прыхільнікаў традыцыйных рамёстваў. Тут былі шырока прадстаўлены вырабы з керамікі майстра з Лагойскага раёна Мікалая Стрэльчанкі, разьбы па дрэве знакаміта аўтара самай вялікай у свеце драўлянай лыжкі Яўгена Осіпава з Беразіно, лялькі, не менш цікавыя і карысныя вырабы іншых творцаў, напрыклад, кошыкі з лазы, тканыя ручнікі... Гэтыя рэчы і ў сучаснасці знаходзяць сваё месца ў побыце чалавека. І таму пацвярджэнне – наведвальнікаў на нашай вуліцы майстроў было багата! Іх ад душы віталі артысты народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Лошніцкая бліскавіца” з Барысаўскага раёна.  

Самабытны гарманіст Міхась Папруга з Бярэзіншыны таксама збіраў вакол сябе шмат слухачоў – такая ў яго прыцягальная харызма, шыкоўны песенны рэпертуар і жаданне яднаць людзей сродкамі народнай творчасці, зразумелай і даступнай кожнаму.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Прызавы вянок Міншчыны
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY