МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Край Лагойскі, старажытны, усе майстры твае выбітны

Як стварыць збожжавыя і тэкстыльныя лялькі, як “расце” і набывае форму гліна ў вопытных руках майстра і што можна сплесці з саломы – матэр’ялу, які, здаецца, зусім недаўгавечны і крохкі? Пра гэта даведаліся ўдзельнікі абласнога семінара дырэктароў дамоў і цэнтраў рамёстваў, традыцыйнай культуры, а таксама дамоў майстра, які прайшоў на Лагойшчыне, багатай на таленты і надзвычай самабытнай. 

Прасякнуцца духам аднаго са старажытных гарадоў Беларусі заклікала ўдзельнікаў семінара начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага райвыканкама Яўгенія Палішчук.

Яўгенія Віктараўна звярнула ўвагу на тое, што Лагойскі край, багаты на гістарычныя падзеі, плённа працуе і на культурнай ніве, шмат увагі надае пошуку і выхаванню таленавітай моладзі, зацікаўлена ставіцца да сталых майстроў і стварае добрыя ўмовы для захавання і развіцця ўсяго лепшага, што ствараецца ў гэтым напрамку.

 Лагойскі раённы Дом рамёстваў – маленькая калысачка талентаў толькі па памерах будынка, але немагчыма акрэсліць, якую вялікую справу ажыццяўляе. Дырэктар гэтай установы культуры Кацярына Мароз расказала калегам, з чаго пачынаўся творчы шлях гэтага храма творчасці, якія самаадданыя людзі тут працавалі.

А пайшло ўсё з майстра Сямёна Саўрыцкага. Яго дачке для вучобы спатрэбіўся ганчарны круг, і Сямён Рыгоравіч яго зрабіў. А калі ў Лагойску ў пачатку 90-х праводзіўся фестываль “Гліняны звон”, быў пабудаваны раённы Дом рамёстваў. Тут, дзе бок а бок запрацавалі розныя кружкі для творцаў, адным з якіх быў керамічны, і спатрэбіўся ганчарны круг. Зараз вырабам керамікі займаецца 15 дзяцей і падлеткаў.

З аматарскіх захапленняў выраслі два значных аб’яднання: народны дзіцячы калектыў па вырабе глінянай цацкі “Натхненне” і народны Клуб майстроў “Скарб зямлі Лагойскай”. 
Уздельнікам семінару пашчасціла павучыцца ў цікавых творцаў. Незабыўны майстар-клас “Гарлачык шчасця” метадыста-майстра Мікалая Стрэльчанкі пакінуў самыя лепшыя ўражанні, асабліва калі кожны, хто хацеў, мог распісацца на толькі што зробленай вазе. Яе надоўга захаваюць на добры ўспамін.

Той, хто пачараваў над саломкай і ніткамі падчас стварэння Жытнёвай бабы пад кіраўніцтвам лабаранта Дома рамёстваў Кацярыны Асташэвіч, з задавальненнем навучыць потым гэтай простай магіі сваіх вучняў. А пераемнікі незвычайных ведаў члена Клуба  майстроў “Скарб зямлі Лагойскай” Ніны Савельевай не толькі атрымалі новыя навыкі ў вырабе традыцыйнай беларускай лялькі, але і пачулі цэлую лекцыю пра міфічных істот, якія, па вераваннях нашых продкаў, аберагалі дамы і падворкі ад злыдняў. Самымі зразумелымі і блізкімі для нас былі і застаюцца… Каты! Чорны, Рыжы і нават Ёжкін. Ці Ёшкін, хто ж яго дакладна ведае? 

Пасля карысных і цікавых урокаў рукадзелля госці азнаёміліся з экспанатамі гісторыка-краязнаўчага музея імя К. і Я.Тышкевічаў, а таксама паглядзелі спектакль “Цар Ірад” у батлейцы. У свет мінулага іх праводзіла старэйшы навуковы супрацоўнік музея Святлана Гамеза. Паўдзельнічалі жадаючыя і ў квесце на знанне розных рэчаў, а потым агледзелі парк і замчышча, касцёл і царкву і паспрабавалі вады з гаючай крыніцы. Па-новаму зірнулі яны і на творы Сяргея Давідовіча-Зосіна ў гарадской галерэі мастака. Тут выстаўлены яго карціны і скульптуры, якія самабытны творца пакінуў Лагойску ў спадчыну. 

Праграма семінара была вельмі насычанай. Удзельнікі наведалі мемарыяльны комплекс “Хатынь”, Акцябрскі і Коранскі СДК,  маёнтак “Гаенскія вытокі”, дзе і з жыццём пчол пазнаёміліся, і падвялі вынікі выязной вучобы, галоўнай тэмай якой былі рэгіянальныя асаблівасці і сучасныя каштоўнасці традыцыйнай культуры Лагойшчыны.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

 

Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY