МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Конкурс “Шоу маленьких джентльменов”

Зала Вясейскага сельскага дома культуры Слуцкага раёна 4 чэрвеня была напоўнена пазітывам: конкурсная праграма «Шоу маленькіх джэнтльменаў–2017», якая прайшла ў рамках фестывалю дзіцячай творчасці «Таленты дабрыні», падарыла гледачам і ўдзельнікам добры настрой і яркія ўражанні. Прымеркавана свята да Дня абароны дзяцей.

  

Падрыхтавалі і правялі конкурс спецыялісты раённага цэнтра народнай творчасці. Дзесяць хлопчыкаў ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, прайшлі ў фінал па выніках папярэдняга адбору. На заключным этапе кампетэнтнае журы ацэньвала іх «візіткі» і творчыя здольнасці.  

 

Зала вельмі цёпла прымала ўдзельнікаў конкурсу. Маленькія джэнтльмены пакарылі сваёй смеласцю, шчырасцю, арыгінальнасцю.  Яны такія малайцы – і спартсмены, і спевакі, і танцоры, і артысты, і сапраўдныя абаронцы! Падрыхтаваліся выдатна, на сцэне адчувалі сябе свабодна. Нялёгка прыйшлося журы пры падвядзенні вынікаў. 

Тытул «Містэр Джэнтльмен–2017», атрымаўшы найбольшую суму балаў, заваяваў Цімафей Баравік з вёскі Гольчычы – самы юны ўдзельнік праграмы.

Кожны ўдзельнік шоу атрымаў шматлікія падарункі і спецыяльныя прызы ад спонсараў і суарганізатараў. У тым ліку і ад  рэдакцыі «Слуцкага краю»: настольную гульню ўручылі Мікіту Еліну – маленькаму носьбіту беларускай мовы і культуры.  Старшыня журы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец падзякавала дзецям, іх бацькам, арганізатарам праграмы за цудоўнае прыгожае свята. 

Папрацавалі ўсе. Граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама адзначаны калектывы сельскіх дамоў культуры,  якія прынялі ўдзел у падрыхтоўцы конкурсу. 

Канцэртныя нумары прадставілі навучэнцы Вясейскай дзіцячай школы мастацтваў, Гацукоўскай дзіцячай школы мастацтваў і творчыя калектывы Вясейскага СДК.

Ірына ВЕЧАР

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY