МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Колькі ў кошыку грыбоў?

Упершыню на Маладзечаншчыне прайшоў раённы конкурс «Грыбнік – 2017». Яго пераможцам стаў жыхар Мыслевіч Сяргей Калацей, другое месца ў Аляксандра Навашынскага з вёскі Аляксандрава Гарадоцкага сельсавета. 

Рэклама аб конкурсе напярэдадні гучала ў сродках масавай інфармацыі, на вакзалах. Па мясцовым тэлебачанні пачуў яе і Сяргей Калацей, які працуе машыністам рубільнай устаноўкі на ААТ «Эковата-Мол». Ён адразу ж вырашыў: «Буду ўдзельнічаць!». 

Кампанію яму склала маці Ірына Уладзіміраўна, якая заняла трэцяе месца ў конкурсе. Збіраўся і бацька Аляксандр Мікалаевіч, але працоўны графік не дазволіў. Сяргей расказвае, што менавіта тата і захапіў яго «ціхім паляваннем», з першага класа браў з сабой у лес. Часта выязджалі ўсёй сям’ёй, навакольныя лясы добра ведаюць, асабліва ў Хажоўскім, Красненскім накірунку. Самым ураджайным на баравікі быў для іх мінулы год. Уявіце толькі: за адзін дзень бацька з сынам назбіралі іх па чатыры 20-літровыя вядры, маці – тры. Сушылі, марозілі, марынавалі – у любым выглядзе белы грыб смачны. І ўсё ж Сяргей прызнаецца, што найбольш яму даспадобы смажаныя. Дарэчы, на радыяцыю лясныя дары перыядычна правяраюць, паказчыкі заўсёды адпавядалі норме. 

Сёлетняе лета не вельмі радавала заўзятых грыбнікоў. І ўсё ж яны з надзеяй ва ўдачу адправіліся на раённы конкурс. Збіраліся ў Гарадоцкім лясніцтве ля ўказальніка на вёску Белева, так як конкурс праходзіў у рамках свята аграгарадка Гарадок. На ціхае паляванне адводзілася каля двух з паловай гадзін. Удзельнікаў было няшмат – сем чалавек. «Калі яны выйшлі з лесу, адразу было відаць, хто перамог: у кошыку Сяргея Калацея аказалася найбольш грыбоў, у пераважнай большасці лісічак», -- расказвае Анастасія Марчанка, вядучы метадыст па інфармацыйна-аналітычнай рабоце цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна – аднаго з арганізатараў конкурсу. 

Галоўным суддзёй быў Аляксандр Пішчака, ляснічы Гарадоцкага лясніцтва. Ён дапамагаў выбраць месца для правядзення конкурсу з улікам таго, каб і грыбы тут можна было знайсці, і грыбнікоў не згубіць. Урэшце, усе яны людзі вопытныя і ў лесе арыентуюцца выдатна. Вынікі конкурсу былі агучаны на свяце Гарадка. Пераможцу Сяргея Калацея парадаваў прыз – высокія гумовыя боты ад магазіна «Камуфляж», які знаходзіцца на прывакзальнай плошчы. За другое і трэцяе месца ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты ад цэнтралізаванай клубнай сістэмы на бясплатную фотасесію ўсёй сям’ёй і наведванне аднаго з канцэртаў.
Восень толькі пачынаецца, наперадзе ў грыбнікоў яшчэ шмат цудоўных імгненняў ціхага палявання. У Сяргея Калацея, дарэчы, падрастаюць дзве дачушкі Яна і Дана. З жонкай Інай яны вывозілі малышак у лес, разам збіралі курачкі – сямейнае захапленне ёсць каму перадаць!

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА

Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY