МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Казловіцкаму народнаму хору – 85 гадоў!

З нагоды гэтай прыгожай даты Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці падрыхтаваў экскурс у гісторыю творчага калектыву ад самага пачатку да сённяшняга часу.

Песні у Казловiчах любiлi здаўна. Iх спявалi дзе толькі можна: і ўчас працы, і пасярод адпачынку. Асабліва звонка і залівіста гучалі галасы вясковых дзяўчат і хлопцаў, калі яны збіраліся на разнастайных урачыстасцях.

Гэтае незвычайнае, прыгожае выкананне вельмi прыйшлося даспадобы маладому вясковаму настаўнiку Прохару Мартынавiчу Васiлеўскаму, і ён запрасіў мясцовых песняроў у калгасны клуб, дзе за кароткi тэрмiн змог аб’яднаць iх у харавы гурт.

Малады кiраўнiк шмат працаваў над стварэннем рэпертуару і ўдасканальваннем творчага майстэрства выканаўцаў. Песнi выконвалiся, не падлягаючы нiякай апрацоўцы. Удзельнікі хору ўдала развiвалi тое, што атрымалі ў спадчыну ад продкаў, спяваючы так, як гэта рабілі спрадвеку: з падводкай, пералiвамі, дакладным захаваннем дыялекту i традыцый краю.

Першыя выступленнi хору выклікалі вялікую хвалю папулярнасці сярод жыхароў Казловічаў i іншых навакольных весак. Ён вылучаўся між астатніх калектываў індывідуальнай выканаўчай манерай, уменнем прыгожа і ярка падаць кожную песню. Паступова таленавiтыя спевакі набываюць вядомасць не толькі на малой радзіме, але і за яе межамі. А ў 1939 годзе іх запрашаюць у Маскву для ўдзелу ў Першай дэкадзе беларускага мастацтва.

Але не давялося Прохару Мартынавiчу прадстаўляць свой калектыў у сталiцы, бо ў гэтым жа годзе ён быў тэрмінова прызваны для выканання воінскага абавязку ў рады Чырвонай Арміі. Хор узначалiў адзін з удзельнiкаў – Андрэй Якiмовiч. Выступленне перад вялікай публікай на Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі, а таксама запіс уласнай грампласцінкі пакінулі на ўдзельнікаў калектыву незабыўныя ўражанні.

Потым – вайна. Надыходзіць той перыяд, калі артыстам становіцца асабліва цяжка працягваць любімую справу, але кіраўнік не пакідае намаганняў захаваць калектыў. У 1944 годзе Андрэй Якімовіч цярплівае ўгаворвае ўдзельнікаў не кідаць спевы, бо людзям патрэбна тое, што яны робяць: песня адагравае душу, дапамагае працаваць з новымі сіламі і трымацца, не скараючыся перад нягодамі. У гэты час хору акампаніруе мясцовы музыкант Ігнат Патапавіч Лагун.

У 50-я гады з хорам пачаў працаваць Уладзiмiр Афанасьевiч Жлуктэнка, майстар сваей справы, якi шмат творчай энергii аддаў росквiту вясковых талентаў. Аснову хору складалі лепшыя працаўнiкi перадавога ў раёне калгаса.

У 1963 годзе на Случчыну па размеркаванні прыехаў Арэст Васiльевiч Даўжонак. Яму i прапанаваў загадчык аддзела культуры ўзначалiць харавы калектыў у Казловiчах.

Дзякуючы вялікай падтрымцы і намаганням усіх удзельнiкаў хору, працягваючы слаўныя традыцыi мiнулых кiраўнiкоў, маладому спецыялiсту хутка ўдаецца дасягнуць значных поспехаў. У 1965 годзе хор выступае на Трэцяй дэкадзе народнай творчасцi Беларусi, дзе атрымлiвае высокую адзнаку. У гэтым жа годзе калектыву надаецца ганаровае найменне «народны».

Сваю першую ўзнагароду – бронзавы медаль Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі – артысты прывезлі годзе з Масквы ў 1969 годзе.

На рахунку калектыву – удзел у шматлікіх мерапрыемствах рэспубліканскага і міжнароднага маштабу. Іх напоўненныя светлай жыццёвай энергіяй песнi слухалi госцi з Англii, Аргенцiны, Германii, Грэнады, Злучаных штатаў Амерыкi, Францыi, Японii, якiя ў свой час наведвалі калгас.

У апошнi перыяд Казловiцкi народны хор узначальвалi Мiкалай Фёдаравiч Барцэвiч, Наталля Генадзьеўна Рэўтовiч і Марына Сямёнаўна Баскакава.

З 2011 года кіраўніком калектыву з’яўляецца Святлана Расіч. АкампаніятарАляксандр Уладзіміравіч Казлоў. Святлана Генадзьеўна і Аляксандр Уладзіміравіч – аўтары апрацовак і аранжыровак шматлікіх музычных твораў з рэпертуару хора.

На сённяшні дзень калектыў дасягнуў сталага ўзросту, а разам с ім – шчырасці пачуццяў і глыбокага прафесіяналізму выканання.

На працягу 2017–2018 гадоў народны хор Казловіцкага сельскага дома культуры стаў лаўрэатам разнастайных рэспубліканскіх і міжнародных святаў і фестываляў

Калектыў знаходзіцца ў бесперапынным творчым пошуку, імкнецца да новых вяршынь і перамог.

ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці»

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY