МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Кастусь Цыбульскі выступіў на малой радзіме

У Маладзечне адбылася творчая вечарына ветэрана органаў унутраных спраў падпалкоўніка міліцыі ў адстаўцы, паэта-песенніка і члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Канстанціна Цыбульскага. Сустрэча прайшла ў Цэнтралізаванай клубнай сістэме напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Вельмі сімвалічна было ў Год малой радзімы выступіць у сваім родным краі – вядомы паэт нарадзіўся на Маладзечаншчыне, у невялікай вёсачцы Забалоцце. Напэўна, менавіта таму дадзеная тэма асабліва блізкая аўтару. Для прыхільнікаў-землякоў артыст прадставіў канцэртную праграму «Зямля бацькоў – сыноў зямля».

Творчы вечар Кастусь Цыбульскі пачаў з прачытання свайго верша «У Маладзечна еду» і выканання песні «Хутарок за балотам». Падчас мерапрыемства са сцэны гучалі вершы і музычныя творы, прысвечаныя мацярынскай пяшчоце, каханню, роднай старонцы… Назвы песень ужо казалі самі за сябе: «Маладзечна», «Святой Беларусі зямля», «Сэрца вёскi», «Добрым людзям», «Вяртанне да вёскі» і інш.

Разам з паэтам-песеннікам на маладзечанскай сцэне выступалі яго сябры-артысты: удзельнік першага складу ансамбля «Верасы» Яўген Хаменка, удзельніца праекта радыё «Гармонь FM» Анастасія Васіленка, а таксама лаўрэаты шматлікіх конкурсаў і фестываляў Дар’я Хмяльніцкая і Аляксандр Саванец. Прыемным падарункам для публікі таксама сталі выступленні мясцовых паэтаў – Міхаіла Лапушынскага, Юрыя Бялова, Святланы Капуцкай.

На працягу ўсёй творчай вечарыны ў зале панавала адмысловая атмасфера душэўнасці і цеплыні. Пранікнёныя вершы, музыка, таленавітае выкананне і харызматычнасць аўтара зрабілі сустрэчу асаблівай. Маладзечанцы шчыра падтрымлівалі выступоўцаў гучнымі апладысментамі і дзякавалі ім кветкамі і памятнымі падарункамі.

На сённяшні дзень музычная спадчына Кастуся Цыбульскага налічвае больш за сотню песень. Дарэчы эты таленавіты чалавек пачаў пісаць вершы яшчэ з юнацтва, стаў неаднаразовым пераможцам рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў і маскоўскага міжнароднага кінафестывалю «Закон і грамадства», з’яўляецца аўтарам шматлікіх зборнікаў паэзіі. У суаўтарстве са знакамітымі беларускімі кампазітарамі ён стварыў мноства музычных твораў, якія зараз выконваюцца артыстамі беларускай эстрады. Песні на вершы Кастуся Цыбульскага гучаць не толькі ў межах Беларусі, але і ў Казахстане, Польшчы, Прыбалтыцы, Расіі. Шэраг кампазіцый прысвечаны беларускім органам унутраных спраў.

Надзея БОНДАР

Фота з архіва Цэнтралізаванай клубнай сістэмы

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY