МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Карагод сяброў”

14 красавіка 2018 года ў Клецку адбудзецца Х абласны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў”.

Фестываль харэаграфічнага мастацтва праводзіцца на Міншчыне з 1996 года. Пачынаўся ён у горадзе Барысаў святам-конкурсам самадзейных харэаграфічных калектываў з найменнем “узорны”. У 1997 і 1999 гадах ён прайшоў у Вілейцы пад назвай “Крышталёвы абцасік”.

Як фестываль, “Карагод сяброў” пачаў праводзіцца з 2000 года (г.Салігорск). Пачынаючы з 2003 года, ён замацаваўся і традыцыйна праводзіцца ў Клецку, які гасцінна прымае сёння ўжо дзесяты юбілейны “Карагод сяброў”.

Сёлета ў конкурснай праграме фестывалю прымуць удзел 49 харэаграфічных калектываў з 17 раёнаў вобласці, а гэта больш за 1000 удзельнікаў.

На фестывалі будуць прадстаўлены ўсе жанры і накірункі харэаграфічнага мастацтва: народныя, стылізаваныя, бальныя, сучасныя і эстрадныя, сюжэтныя танцы, класічныя кампазіцыі. Адбудзецца конкурс і сярод ансамбляў мажарэтак.

Выступленне ўдзельнікаў конкурсу ацэніць журы фестываю, якое ўзначаліць першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Наталля Уладзіміраўна Карчэўская.

Пераможцам конкурсу будуць уручаны спецыяльныя дыпломы, каштоўныя падарункі.

Будзем рады бачыць вас на свяце!

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY