МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Капыльскі “Бульба-фэст-2018”

20 кастрычніка ў Капылі прайшло раённае сельскагаспадарчае свята “Бульба-фэст-2018”. Яно атрымалася яркім і мнагалюдным, што не дзіўна, бо акрамя 5 спецыялізаваных гаспадарак вырошчваннем гэтай традыцыйна беларускай культуры ў раёне займаюцца амаль усе, хто маюць уласную зямлю. У гэты дзень кожны прыехаў на свята са сваёй асабістай мэтай:  хтосьці выбраў зручны час, каб прадаць назапашаную гародніну і сустрэцца з добрымі знаёмымі, камусьці ж хацелася проста акунуцца ў святочную атмасферу і ацаніць займальную праграму, падрыхтаваную работнікамі культуры.

А паглядзець сапраўды было на што. Дзеля стварэння адпаведнага настрою былі арганізаваны: выставы-конкурсы бульбяных пано і скульптур, фотагалерэя “Ах, Бульба-Бульбачка!”, конкурс-прэзентацыя лепшага драніка “Смаката”, конкурс самай незвычайнай скульптуры каларадскага жука “Ба, стары знаёмы!”. Усё пералічанае ацэньвала адказнае журы, у склад якога ўваходзілі работнікі райвыканкама.

На працягу ўсяго фестывалю гасцей забаўлялі: бяспройгрышныя латарэі, атракцыёны для дзяцей і дарослых, кірмаш бульбяных кошыкаў, тэматычная літаратурная выстава “Ах, картошечка, картошка!”, віктарына “Барыня-картошечка”.

З не меншай адказнасцю падышлі да сваёй справы і работнікі райспажыўтаварыства: ішоў бойкі гандаль разнастайнымі бульбянымі і мяснымі стравамі. Усе прысутныя гаспадаркі раёна з вялікай стараннасцю падрыхтавалі да мерапрыемства свае падвор’і,  завітаўшы на якія, кожны жадаючы мог пачаставацца печанай бульбай, дранікамі, бабкай і іншымі прысмакамі, у склад якіх уваходзіла гераіня дня – бульба.

На сцэне, дзе адбывалася асноўнае дзеянне, вядучыя (удзельнікі народнага тэатра гульні і гумару “Капыльскія пацехі” Л. Давідоўская і В. Курчык) прадставілі гасцям асноўных дзеючых асоб фэсту – роставых лялек Бульбіну і Бульбаша. Гэтыя яркія персанажы бясконца жартавалі, вялі эмацыйны дыялог з аўдыторыяй, імкнучыся развесяліць кожнага, хто завітаў на мерапрыемства.

Пасля забаўляльнай пачалася ўрачыстая частка, якую адкрыў старшыня раённага выканаўчага камітэта А. К. Ліневіч. Кіраўнік  адкрытага акцыянернага таварыства  “Старыца-Агра” У. А. Рудакоўскі распавёў пра сёлетнюю ўраджайнасць бульбы ў Капыльскім раёне. Трэба адзначыць, што на свяце прысутнічала дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л. І. Ніжэвіч.

Затым адбылося ўрачыстае шэсце, якое узначалілі роставыя лялькі Бульбіна , Бульбаш і Буль-булька (РКБО) і прадстаўнікі навучальных устаноў раёна, апранутыя ў касцюмы розных герояў. Усім было цікава азнаёміцца з сельскагаспадарчай тэхнікай, якая  працуе  на бульбяных палетках. Гаспадаркі, што займаюцца вырошчваннем бульбы, прадставілі свае машыны (бульбасаджалкі, бульбакапалкі  і інш.).

Ключавым момантам свята стаў канцэрт з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў клубных устаноў раёна. Усе ўдзельнікі і госці фестывалю атрымалі сапраўднае задавальненне і разышліся ў самым добрым настроі.

Л. П. Галубовіч, загадчык аддзела ГУК “Капыльскі РЦК

 

 

Другие новости
Литературно-музыкальные чтения «Святло маёй радзімы»

В ГУО «СШ  3 г. Вилейки» в литературном классе имени И. И. Лашутко 16 ноября состоялись литературно-...

Участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора

В Борисовском районе участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора.

«Шматгалоссе» на XIII областном фестивале национальных культур в Молодечно

На XIII областном фестивале национальных культур Борисовский район представили участники народного любительского объединения «Шматгалоссе» Печинского ГДК.

Rating All.BY
Каталог TUT.BY