МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Каляду сустракаем – весела гуляем!

12 студзеня дзверы дзіцячага цэнтра культуры “Расток” гасцінна  расчыніліся для ўсіх жадаючых даведацца пра цікавыя традыцыі святкавання Каляд  на Беларусі.              

У зале, абсталяванай  як вясковая хата, адбылося фальклорнае свята для жыхароў горада і раёна “Каляду сустракаем – весела гуляем!”, на якое сабралася больш 80 гледачоў. Сустракала ўсіх Гаспадыня са сваімі сяброўкамі. На каляднай сустрэчы гаварылі аб традыцыях святочнай  вячэры.  Яна пачынаецца тады, калі на небе запальваецца першая зорка.   

Да Гаспадыні завіталі калядоўшчыкі – спачатку дзеці, а затым і дарослыя. Кожны гурт прыходзіў з сімвалам сонца – Каляднай зоркай. Калядоўшчыкі былі  пераапрануты ў традыцыйныя маскі: Мядзведзя – сімвала здароўя і сілы, Пеўніка – сімвала  весялосці і радасці, Казы – сімвала багацця і дабрабыту. Песнямі, гульнямі і танцамі яны павесялілі ўсіх прысутных, а самым актыўным удзельнікам гульняў падарылі салодкія сувеніры. У Калядны вечар не абышлося без варажбы. Цыганка прапанавала Гаспадыні, а потым гледачам даведацца пра лёс і жыццё. З задавальненнем варажылі і дарослыя, і дзеці. Гаспадыня шчодра частавала калядоўшчыкаў і дзякавала за добрыя пажаданні.                                              

На заканчэнні свята Гаспадыня пачаставала ўсіх традыцыйнымі стравамі Каляднай вячэры – куццёй, поліўкай і дранікамі. На працягу святочнага вечара ў зале панаваў добры настрой, госці рабілі цікавыя фотаздымкі ў вясковым інтэр’еры.   

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY