МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Калядныя ўзоры»

У Мастацкай галерэі ДУ МАЦНТ 26 снежня адбылося адкрыццё ХХVIІ Рэспубліканскай выставы сучаснага народнага мастацтва «Калядныя ўзоры».

У экспазіцыі прадстаўлены вырабы звыш 100 майстроў народнай творчасці, выкананыя амаль ва ўсіх вядомых тэхніках, сярод якіх – пляценне, ганчарства, кавальства, роспіс, вышыўка, ткацтва, карункапляценнне, выцінанка і інш.

З уступным словам перад прысутнымі выступіў этнолаг, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Я. М. Сахута.

Потым эстафету ўзялі дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці І. Р. Пазняк, прэзідэнт фонда «Культура» Т. І. Стружэцкі і галоўны спецыяліст упраўлення устаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры А. Янкоўская, якая ўручыла вядучым майстрам граматы за апошнія дасягненні ў галіне народнага мастацтва.

Падчас мерапрыемства ў выставачнай зале панавала па‑сапраўднаму святочная ўрачыстая атмасфера, стварэнню якой садзейнічалі не толькі вялікая колькасць цудоўных мастацкіх вырабаў, але і выступленні народнага сямейнага ансамбля «Жывіца» з Пухавіцкага раёна і знакамітага музыкі, гусляра Алеся Чумакова, які парадаваў публіку сваёй майстэрскай ігрой на народным інструменце і выкананнем сусветнавядомых калядных песень у перакладзе на беларускую мову.

ХХVIІ Рэспубліканская выстава сучаснага народнага мастацтва «Калядныя ўзоры»
ХХVIІ Рэспубліканскай выставы сучаснага народнага мастацтва «Калядныя ўзоры»

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY