МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

"Калядныя сустрэчы" ў Барсуках

Вось ужо каторы год на базе Барсукоўскага СДК Смалявіцкага раёна праходзяць «Калядныя сустрэчы», пачынальнікамі якіх сталі ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Жывіца» (мастацкі кіраўнік Крысціна Мыцько). У госці да іх 13 студзеня традыцыйна завіталі: народны фальклорна-гульнёвы гурт «Маладзічкі» СДК пасёлка Усяж (мастацкі кіраўнік Яўгенія Макарэвіч), народнае аматарскае аб’яднанне «У кругу сяброў» Жодзінскага ГДК (мастацкі кіраўнік Наталля Зайцава), народны ансамбль народнай песні «Смаляначка» Смалявіцкага ГДК (мастацкі кіраўнік Андрэй Перадзерый) і Ансамбль народнай песні «Дубравушка» ААТ «МАПІД» г. Мінска (мастацкі кіраўнік заслужаны артыст РБ Уладзімір Ткач).

Кожны калектыў падрыхтаваў сваю творчую праграму, якая ўключала песні, жарты, прыпеўкі і віншаванні. «Жывіца» сустрэла гасцей песней «Добры дзень, людзі» і пачаставала ўсіх смачнымі блінамі са смятанай. «Маладзічкі» паказалі калядны абрад з дзіўнай Казой, а песні, якія выконваў сталічны ансамбль «Дубравушка», спявалі ўсёй залай.

Таксама на сустрэчу завітаў вялікі цыганскі табар, які не толькі павіншаваў усіх са святамі, але і наваражыў кожнаму шчасцейка, здароўечка, кахання і творчых поспехаў. У ролі цыганоў выступілі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «У кругу сяброў». Трошкі спазніліся артысты «Смаляначкі», але ў залу яны ўвайшлі з чароўнай каляднай песняй, якая ўразіла кожнага прыгажосцю выканання і чысцінёй.

Паміж выступленнямі, гульнямі і размовамі, прысутных цешыў займальнымі нумарамі ўзорны танцавальны калектыў «Ніка» Барсукоўскага СДК (мастацкі кіраўнік Ганна Ганчарова). Так, свята распачалося масавым зімовым танцам «Каляда», затым «Вясенні карагод» здзівіў усіх яркімі фарбамі, а пасля залу разварушылі «Маскоўская кадрыля» і знаёмыя амаль кожнаму беларускія «Таўкачыкі».

Падчас мерапрыемства гучалі добрыя і вясёлыя песні ў выкананні салістаў Барсукоўскага СДК Алёны Шастак, Вольгі Фядотка і Сяргея Палякова (»Одна снежинка», «Соловьи поют», «Едет Новый год», «Полька беларуская»). А пад выступленнеі саліста гарадскога ДК г. Жодзіна Аляксандра Луцкевіча скакалі ўсёй залай.

Напрыканцы праграмы, як прынята на зімовыя святы, усе разам паклікалі Дзеда Мароза і Снягурачку, якія памяняліся вопраткай, спелі жартоўную песню, павадзілі карагод каля прыгажуні Ёлкі і павіншавалі ўсіх з Новым годам і Калядамі. Надзвычай вясёлым і танцавальным атрымаўся выхад Бабы Ягі, якую сыграла ўдзельніца НАА «У кругу сяброў» Жодзінскага ГДК Валянціна Пстыга.

Весела, масава і шумна прайшлі «Калядныя сустрэчы». Удзельнікі не проста сабраліся разам, пагутарылі, падзяліліся новымі жартамі, песнямі, гульнямі, але і цікава, з карысцю правялі час. Прыемна, што да нас з кожным годам далучаецца ўсё больш розных народных і аматарскіх калектываў не толькі са Смалявіччыны, але і з іншых раёнаў вобласці. Менавіта так павінны праходзіць мерапрыемствы па абмене вопытам, творчымі ідэямі і задумкамі.

К. Г. Мыцько, дырэктар Барсукоўскага СДК

«Калядныя сустрэчы» на базе Барсукоўскага СДК Смалявіцкага раёна
«Калядныя сустрэчы» на базе Барсукоўскага СДК Смалявіцкага раёна
Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY