МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Калядныя дзівосы запрашаюць у госці”

 А ў вёсках гарадах клопатаў хапае,

Людзі з несцярпеннем Калядкі чакаюць.

І  з задавальненнем іх адзначаюць.

         12 студзеня дзверы  дзіцячага цэнтра культуры “Расток”   гасцінна расчыніліся для  ўсіх жадаючых даведацца   пра   цікавыя,  крышку магічныя, традыцыі   святкавання Калядных вечароў. 

         У зале, абсталяванай як вясковая хата, адбылося фальклорнае свята  для жыхароў горада і раёна “Калядныя дзівосы запрашаюць у госці”. На свята завіталі амаль што 60 гледачоў.

          Свята Каляды багата рознымі традыцыямі, таму калядная сустрэча распачалася з гаворкі аб традыцыях каляднай вячэры. Яе вялі  Дзед, Бабуля і Ўнучка. Яны прыбралі па-святочнаму стол і падрыхтавалі 12 страў,  запалілі свечку, абвязалі ножкі стала, каб сям’я крапчэйшай была, паклікалі Мароза куццю есці, як гэта рабілі нашыя продкі.

         Не абышлося на свяце без калядоўшчыкаў. З добрай каляднай песняй завітаў  гурт ражаных: Механоша, Каза, Пеўнік, Бусел, Зорканоша. Галоўнай у гурце была Каза. Беларусы заўсёды лічылі яе сімвалам багацця і дабрабыту, таму   трэба было добра адарыць Казу, каб наступны год быў шчаслівам і багатым. Калі гаспадары пачаставалі яе рознымі прысмакамі,  Козачка  весела гуляла з гледачамі ў гульню “Казу вадзіць”. Певень, як сімвал года і вяселосці   даў парады гаспадарам вясковай хаты, а таксама гасцям свята. Бусел пагуляў у вясёлую беларускую гульню “Рэшата”.

         Другі калядны гурт, які завітаў у хату, быў дзіцячы. Дзеці весела жартавалі з гаспадарамі, гулялі з казой і гледачамі. Спявалі вясёлыя песні. Гаспадары шчодра частавалі каляднікаў і дзякавалі за добрыя пажаданні.

         На гэтым свята не скончылася таму, што да гаспадароў завітаў яшчэ адзін гурт (Шчодра, Цыганкі, Мядзведзь). Цыганкі танцавалі самі, а  таксама запрашалі гледачоў патанцаваць  вясёлы цыганскі танец.

         У калядны вечар не абышлося без варожбаў. Цыганкі прапанавалі  гледачам і гаспадарам вясковай хаты даведацца пра лёс і жыццё. Бабуля і Шчодра навучылі Ўнучку і гасцей свята розным народным варожбам:  абдыманню плоту, варожбе на дровах і інш. З  задавальненнем варажылі не толькі дарослыя, але і дзеці.

         Каляднікі навучылі гледачоў танцаваць вясёлы танец Кракавяк.

         На заканчэнні свята Бабуля запрасіла ўсіх прысутных пачаставацца  традыцыйная стравай каляднай вячэры – куццёй.

         На працягу святочнага вечара ў зале панаваў добры настрой і атмасфера традыцыйнага святкавання Калядаў. Калі свята скончылася, прысутныя рабілі фотаздымкі на памяць  ў вясковым інтэр’еры.  

Каляды ў госці да нас завіталі,

Здароў’я, бадзёрасці, шчасця жадалі

                                                                                            Зімовыя дзівосы мы будзем успамінаць,

                                                                                      Ды наступнага свята з несцярпеннем чакаць!

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY