МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Калядны экспрэс

28 снежня ў глядзельнай зале Уздзенскага РДК было шматлюдна з нагоды правядзення ІV фестывалю работнікаў культуры “Калядная зорка”. Гэтае маштабнае мерапрыемства стала цудоўным падарункам для жыхароў Уздзеншчыны напярэдадні Новага года. Яно аб’яднала ўсіх неабыякавых да культурнага жыцця раёна людзей, паспрыяла ажыццяўленню інавацыйных мастацкіх ідэй культработнікаў і дапамагло адшукаць новыя таленты.

Культурны экспрэс “Калядная зорка” ў гэты вечар адпраўляўся з першага перона па маршруце «Мінск-Узда» пад гукі марша “Развітанне славянкі”. Для падарожнікаў былі запланаваны наступныя прыпынкі: “Слуцкая траса”, “Валяр’янаўская”, “Лашанскі бераг”, “Войкаўскія валуны”, “Нёманская даліна”, “Святочная” і “Прафесійная”. На працягу ўсяго шляху разам з творчымі пасажырамі вандравала абаяльная правадніца поезда, ролю якой прафессійна выканала настаўніца раённай гімназіі Яўгенія Крысько.

На пачатку падарожжа па тэхнічных прычынах здарылася невялікая затрымка. Каб не губляць час дарма і правесці яго з карысцю, правадніца прапанавала пасажырам звярнуць увагу на манітор і пазнаёміцца з цікавымі падзеямі, што адбываліся на культурных пляцоўках горада і раёна на працягу апошніх гадоў (прэзентацыя была падрыхтавана загадчыкам аддзела абслугоўвання і інфармацыі Уздзенскай раённай бібліятэкі Святланай Нісцюк).

Не абышлося і без традыцыйнага “зайца”, які схаваўся ў вялікім мяшку, але пільныя бабкі Таццяна Лычкоўская (дырэктар Возерскага СДК) і Вольга Саявец (дырэктар Каралёўскага СДК) сур’ёзна аднесліся да закліку правадніцы звяртаць увагу на незнаёмыя прадметы і своечасова дапамаглі выявіць безбілетніка. Тым больш, што разлічыцца за праезд можна было песнямі і танцамі, як і зрабіла студэнтка-практыкантка Мінскага коледжа мастацстваў Аліна Прыёмка.

На працягу амаль дзвюх гадзін творчы калядны экспрэс вандраваў па культурных мясцінах Уздзенскага раёна. Са сцэны ліліся звонкія галасы спевакоў, перад вачамі прысутных разыгрываліся жартаўлівыя сцэнкі, выконваліся танцавальныя нумары.

Прадстаўнікі Азерскага дома культуры прэзентавалі аўтарскую песню “Сэрца” ў выкананні Сяргея Казлова і Юрыя Росліка.

Увазе гледачоў былі прапанаваны творчыя нумары работнікаў Дзешчанскага ЦВЧ і Каралёўскага СДК Вікторыі Гусевай, Алены Сарокі, Дар’і Баруценка, Алены Чэрнік, Алега Гусарава і Наталлі Мачалавай. Запамінальным і душэўным быў канцэртны нумар работнікаў Хатлянскага дома культуры Алены Бераг і Валерыя Стасенкі.

Удала выступіў творчы дуэт дырэктара Цепленскага сельскага дома культуры Алены Сямёнавай і Паўла Алешчанкі.

Цікава было паглядзець і на жартаўлівыя сцэнкі “Дзед, баба і брачны кантракт” у выкананні Галіны Пінчук і Наталлі Трухан, а таксама “Дзеда Фядота” з творчага трыо Прысынкаўскага сельскага дома культуры (Сяргей Шыбко, Марыя Трус, Ганна Кучук). Прыемна было паслухать і сатырычныя вершы нашага земляка Віктара Сабалеўскага ў выкананні Людмілы Андрэцкай, Наталлі Макаравай і Тамары Жук. Леанід Кацуба парадаваў інструментальным нумарам.

Музычныя падарункі сваім калегам адрасавалі работнікі Уздзенскага раённага дома культуры Дзмітрый Буднік, а таксама творчы дуэт Антаніны Каханай і Алега Каламійца.

Для большасці людзей работнік культуры асацыіруецца толькі са сцэнай і масавымі мерапрыемствамі. На самой справе дружную сям’ю культработнікаў складаюць прадстаўнікі самых розных прафесій, якія агульнымі намаганнямі ствараюць і захоўваюць беларускую культуру. Напрыклад,нашы пастаянныя салісты Таццяна Фаміна, Вольга Тоўстая, Таццяна Казючыц, Алла Кунцэвіч іУладзімір Фарафонтаў.

“Прыпынак па запатрабаванні!” – абвяшчае правадніца. Са святочнымі віншаваннямі з нагоды правядзення IV раённага фестывалю работнікаў культуры “Калядная зорка” да прысутных звяртаецца “начальнік экспрэс-цягніка” – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кацярына Іванова: “Вы насычаеце культурнае жыццё нашага раёна новымі фарбамі, з гонарам прадстаўляючы свае творчыя поспехі, плённай і апантанай працай ствараце святочны настрой для ўсіх людзей. Дзякуючы вашым неаспрэчным таленту, мэтанакіраванасці і энергіі, забяспечваецца трывалая сувязь пакаленняў. Жадаю вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і новых творчых вяршынь”.

Трэба дадаць, што за кадрам гэтага незвычайнага па фармаце мерапрыемства засталіся рэжыссёр-машыніст Людміла Цвірко, мастак-афарміцель навагодняга экспрэса Юлія Мышкоўская, відэа-дыспетчар Дар’я Ясковіч і гукаафарміцель Аляксандр Зыблюк.

Усе ўдзельнікі фестывалю былі ўзнагароджаны памятным сувенірам –Каляднай зоркай. Але ж галоўнай узнагародай і крыніцай нахнення для далейшай плённай працы і ўдзелу ў фестывалі прадстаўнікі культурнай сферы лічаць усё ж апладысменты гледачоў.

Дар’я ЯСКОВІЧ,

метадыст Уздзенскага раённага дома культуры 

Другие новости
Литературно-музыкальные чтения «Святло маёй радзімы»

В ГУО «СШ  3 г. Вилейки» в литературном классе имени И. И. Лашутко 16 ноября состоялись литературно-...

Участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора

В Борисовском районе участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора.

«Шматгалоссе» на XIII областном фестивале национальных культур в Молодечно

На XIII областном фестивале национальных культур Борисовский район представили участники народного любительского объединения «Шматгалоссе» Печинского ГДК.

Rating All.BY
Каталог TUT.BY