МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Калі спявае гліна

Цэлы год Івянец чакае майстроў на свой брэндавы фестываль «Гліняны звон». Таму, калі сюды прыязжаюць ганчары, ці майстры халодных рук, як іх яшчэ незвычайна называюць, пад размераны шум хуткага кола пачынае спяваць гліна, загараюцца сэрцы творцаў і зіхацяць вочы гледачоў. Жбаны і лялькі, акарыны і дэкаратыўны посуд нараджаюцца ў спрытных руках на радасць людзям, на славу майстрам. Значнае месца сярод гэтых вырабаў займае івянецкая кераміка з адметнай фляндроўкай – непаўторная наша спадчына.

Да чаго ж выдатны дзянёк падарыла людзям надвор’е! Таму праца ішла гладка, а народ з цікавасцю глядзеў на цуд нараджэння керамічных вырабаў – шчодры падарунак трох стыхій. Вада, агонь і зямля калісьці скарыліся чалавеку і адкрылі яму скарбы, створаныя з гліны. Шмат вякоў шліфавалася тэхніка, складаліся традыцыі, а майстры спасцігалі шматлікія сакрэты ганчарскага рамяства. Колькі стыляў, школ і почыркаў на адной толькі Міншчыне! Свае здольнасці ўмельцы дэманстравалі на месцы былой сядзібы Пятра Дарагунцава.

На адкрыцці прысутнічалі арганізатары плэнеру – прадстаўнікі Валожынскага райвыканкама і Мінскага абласнога цантра народнай творчасці. Узначальваў журы Яўген Сахута – старшыня Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, прафесар, доктар мастацтвазнаўства.

«У дзявяты раз праходзіць свята ганчарства на тэрыторыі сталічнага рэгіёну. Мы сустракаліся ў Любані, Лагойску, Радашковічах, – сказаў на адкрыцці Яўген Міхайлавіч, – але свята-конкурс пад сваю апеку ўзяў старажытны ганчарны цэнтр – Івянец. Дзякуй кіраўніцтву Валожынскага раёна, якое, разумеючы каштоўнасць і ўнікальнасць гэтага віду мастацтва, робіць усё, каб цікавасць да конкурсу не згасла. Сёлета на «Гліняны звон» прыехала больш за паўсотні ганчароў з усёй Міншчыны, і гэта адно з самых маштабных святаў у гісторыі».

Майстры са сваімі вучнямі шчыравалі ў розных намінацыях: выраб бытавога посуду, цацак, музычных інструментаў, упрыгожванняў. Кожны госць свята мог паспрабаваць свае магчымасці ў ганчарнай справе. Напрыклад, Вадзім Стрэльскі (выхаванец Івянецкага дома-інтэрната) разам з майстрам Наталляй Данілевіч зрабілі невялікі сувенір.

Кераміст між тым дзялілася сакрэтамі майстэрства. Яна паведаміла, што людзі з гарачымі рукамі не заўсёды могуць справіцца з глінай – яна проста ламаецца. А вось халодныя далоні і гарачыя сэрцы як быццам створаны для гэтай справы. Гэта і ёсць асноўныя складальнікі поспеху.

«Работа кераміста – карпатлівая і дакладная, але даволі простая, – тлумачыць Наталля Данілевіч, – трэба толькі выканаць некалькі асноўных тэхналагічных аперацый. А яшчэ ў кожнага шмат сваіх, аўтарскіх «фішак», аздабленняў. Таму наша творчасць унікальная – яна дае прастору для фантазёраў і адпавядае ўсялякаму густу».

Шмат «фішак» у майстра з Заслаўя Наталлі Цэван. Аўтарскія вырабы з лісцем, каляровае пакрыццё, адметныя персанажы – такія знаходкі вывялі яе ў стан пераможцаў.

Дарэчы, усе удзельнікі былі адзначаны суддзямі за сваю высакародную справу захавання і развіцця беларускіх народных традыцый.

Напрыканцы свята Яўген Сахута ўручыў галоўны прыз – Гран-пры – майстру з Лагойшчыны Мікалаю Стрэльчанка.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY