МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Каб звацца заслужаным калектывам

29 верасня спецыяльная камісія, зацверджаная Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь,  сабралася ў  ГУ “Палац культуры імя М. Горкага” г. Барысаў на прагляд  мастацкіх праграм узорнай цыркавой студыі “Летуценнікі” (Мечтатели) ДУ “Палац культуры імя М. Горкага” і ўзорнай мастацкай  студыі “Палітра” ДУА “Сярэдняя школа № 24  г. Барысаў” на прадмет прысваення  калектывам звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

Створаная  ў 1983 годзе цыркавая студыя “Летуценнікі” ўжо  праз тры гады стала ўзорнай.  Калектыў  неаднаразова з’яўляўся лаўрэатам розных фестываляў  аматарскага цыркавога мастацтва і прызнаваўся лепшым калектывам  горада.  Іх яскравыя  спартыўна-цыркавыя шоу  арганізоўвалі майстры цырка розных жанраў.

Перад высокапрафесійнай камісіяй  калектыў прадставіў мастацкую праграму “Цырк – справа сур’езная” пад кіраўніцтвам Марыны Казак і Алёны Сіпаковай. Яна ўключала  наступныя нумары:  паветраная гімнастыка і акрабатыка,  пластычная  акрабатыка, акрабаты на качалках, эквалібр на палках і  першы і інш.

Узорная мастацкая студыя “Палітра” і яе кіраўрік Марыя Ржэуцкая і зноў кранулі сэрцы гледачоў сваім майстэрствам. Работы, выкананыя  ў самай рознай тэхніцы заўсёды прыцягваюць да сябе ўвагу гледача. Члены студыі пастаянна перамагаюць у конкурсах усіх узроўняў, нават –  у Міжнародных.

Праграма  ўзорнай мастацкай студыі “Палітра” была падрыхтавана  на тэму “Дзяцінства і каханне”. Работы выклікалі шмат пазітыўных эмоцый. Многія прысутныя не маглі  іх утойваць і  шчыра гаварылі : “Цудоўна. Выдатна”. Таму калектыву ў гэты раз пашанцавала  на прысваенне звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Віншуем!

Каб звацца заслужаным калектывам
Каб звацца заслужаным калектывам
Каб звацца заслужаным калектывам
Каб звацца заслужаным калектывам
Каб звацца заслужаным калектывам
Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY