МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Каб вы былі багатыя, як гэтая восень!»

Даўно скончыліся цёплыя летнія дні, а на змену ім прыйшоў час нудных халодных дажджоў і пранізлівых вятроў. Але зусім не так песімістычна ўспрымаюць гэтую пару хлопчыкі і дзяўчынкі з узорнага дзіцячага фальклорнага гурта «Весялінка» Мётчанскага СДК (кіраўнік Л. Е. Глухоўская), якія 21 лістапада прынялі ўдзел у народным свяце восені. Мерапрыемства прайшло на базе ДУА «Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна».

Нібы яркія восеньскія лісточкі, закружыліся дзеці ў народных карагодах «Як пайшлі нашы рабяты» і «Лён наш ляночак», а самыя маленькія ўдзельнікі – дзве Таццяны (Касцюкевіч і Гірына) – закружыліся ў карагодзе «Грушка».

Вясёлыя гульні «Перанясі бульбу», «Хто хутчэй!» і інш. стваралі дзецям бадзёры восеньскі настрой. Нягледзячы на дажджлівае кастрычніцкае надвор'е за вакном, у зале панаваў па‑сяброўску цёплы настрой.

Свята атрымалася надзвычай цікавым, займальным і пазітыўным для ўсіх юных удзельнікаў.

Народнае свята восені ў Барысаўскім раёне
Народнае свята восені ў Барысаўскім раёне
Народнае свята восені ў Барысаўскім раёне
Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY