МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Інтэлектуальная гульня “Эрудыт-2017”

16 лістапада ў зале ДУ “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна”  адбылася раённая конкурсная інтэлектуальная паўфінальная гульня “ЭРУДЫТ-2017”. На мерапрыемства завіталі госці з дзяржаўных устаноў адукацыі горада і раёна,  каб  зноў пазмагацца ў інтэлектуальнай   бітве і  вызначыць самую  эрудзіравануюкаманду. Для беларусаў 2017 год лічыцца годам навукі, менавіта таму тэма гульні гучала так:  “Славутыя навукоўцы Маладзечанскага раёна XIX ст. і іх дзейнасць”. 

У паўфінале інтэлектуальнага турніру  удзельнічала 15 каманд: “Праметэй” – СШ №1, “СССР-2017” – СШ №2, “Краязнаўцы” – СШ №3, “Землякі” – СШ №5, “Лидер” –гімназія №6, “Тутэйшыя” – гімназія №7,  “Легіён” – СШ №8, “Дзевятачка” – СШ №9, “Философы” – гімназія №10, “Высший разум” – СШ №11, “Дружба” – гімназія-каледж, “Праметэй” – гімназія №14, “Славяне” – Лебедзеўская СШ, “Маладыя галасы” – Палачанская СШ, “Беразіначка” – Гарадзілаўская СШ.

На інтэлектуальную сустрэчу  было  запрошана  кампетэнтнае журы: старэйшыя навуковыя супрацоўнікі Дзяржаўнай Установы “Мінскі абласны краязнаўчы музей” Шылько Вольга Мікалаеўна і Сухіна Наталля Уладзіміраўна, намеснік дырэктара  ДУ “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г.Маладзечна”   Каралевіч Анжаліка Іванаўна. 

Кожнай  камандзе былі  выдадзены карткі эрудыт-лато. Спачатку вядучы задае  пытанне,  затым зачытвае  чатыры варыянты адказаў. Удзельнікі  гульні ў картках  павінны  былі адзначыць   правільны адказ.  Кожнае  пытанне каманда магла абмяркоўваць на працягу 30 с. 

Барацьба  была  гарачай,   і  ўсё  каманды паказалі добры  ўзровень  ведаў  па тэме гульні. З 15 каманд-удзельнікаў у фінал прайшлі 6 каманд, гэта: “Праметэй” СШ №1, “Лидер” гімназіі №6, “Тутэйшыя” гімназіі №7, “Легіён”  СШ №8, “Философы” гімназіі №10, “Дружба” гімназіі-каледжа.

Фінальная гульня адбудзецца 30 лістапада ў 15.00. Тэма фінальнай гульні: “Славутыя навукоўцы Маладзечанскага раёна XX ст. і іх дзейнасць”

     Дзякуй усім за ўдзел і жадаем фіналістам перамог і поспехаў!

  

 

Другие новости

Солистки студии вокала «Consonance» Колодищанского СДК Минского района Полина и Анастасия Шкелёнок вернулись из Молодечно, где прошел благотворительный концерт «...

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY