МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

IІ абласное свята-конкурс майстроў ткацтва і пляцення паясоў "Беларускі пояс"

IІ абласное свята-конкурс

майстроў ткацтва і пляцення паясоў

"Беларускі пояс"

 

Традыцыйнае народнае мастацтва складае фундаментальную аснову культуры і ўсведамляецца як неад’емная частка культурнага працэсу. Адным з важных відаў сучаснага народнага мастацтва Беларусі з’яўляецца поясапляценне.                                                         

Пояс у мінулым складаў неабходную частку нацыянальнага касцюма беларусаў, быў неад’емным і шматфункцыянальным кампанентам традыцыйнага строю. Яго насілі дарослыя і дзеці, мужчыны і жанчыны. Пояс у традыцыйнай культуры выконваў некалькі важных функцый. У першую чаргу ён адыгрываў практычную ролю – падтрымліваў і фіксаваў на таліі адзенне. Таксама пояс выконваў ролю абярэга, які аховаў чалавека, быў знакам, які вылучаў асобу ў сацыяльным асяроддзі, у дадатак, нашэнне пояса з’яўлялася этычнай нормай.

Багатыя народныя традыцыі гэтага старажытнага віду мастацтва сёння напоўніліся новым зместам. Дзякуючы паступоваму адраджэнню, выраб паясоў становіцца адным  з самых папулярных і распаўсюджаных рамёстваў на тэрыторыі Мінскай вобласці.

Узенская зямля ў другі раз прымае свята пояса і невыпадкова, менавіта тут сабраны этнаграфічны матэрыял і добра развіваюцца традыцыі пляцення і ткацтва традыцыйных беларускіх паясоў.

Удзел у IІ абласным свяце-конкурсе майстроў ткацтва і пляцення паясоў "Беларускі пояс" прымуць майстры і іх вучні з 18 раёнаў Міншчыны. Канкурсанты будуць вырабляць паясы ў разнастайных традыцыйных тэхніках: на бердзечку, “на ніту”, у тэхніцы пераборнага ткацтва, на дошчачках, у тэхніцы кругавога пляцення. Майстры будуць адзначаны за арганізацыю пераемнасці традыцыйнага мастацва, за лепшае каларыстычнае вырашэнне, за творчае мысленне і наватарскі падыход да вырабу паясоў. Асобна будуць адзначаны дэбют і лепшы сямейны калектыў свята-конкурсу.

 

Адкрыццё свята-конкурсу адбудзецца 23 жніўня ў 11.00.

Запрашаем!

Тэл. для даведак: 290-91-45, 8-01718-66074 (78)

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY